Грандыёзная падзея ў жыцці раёна

Углядаючыся ў дняпроўскія абшары з Лоевай гары, мімаволі кожнага з нас спасцігаюць пытанні: «Што хаваецца за гэтай цішынёй ракі? Што знесла хуткая плынь магутнага Дняпра? А што захавалася для нас, нашчадкаў?»

Сапраўды, гістарычная спадчына Лоеўшчыны надзвычай багатая і шматгранная. Геаграфічнае размяшчэнне нашага гарадскога пасёлка вельмі паўплывала на ход гісторыі, культурнае і эканамічнае развіццё Лоева ад першабытнага паселішча да сучаснасці гарадка.
Розныя этапы станаўлення Лоева, як часткі гісторыі краіны і суседніх дзяржаў, несумненна, выклікаюць цікавасць у даследчыкаў. Яны маюць адлюстраванне ў навуковай і папулярнай літаратуры і інфармацыйных матэрыялах у сетцы Інтэрнэт.
А як мы можам тут і зараз захаваць? І гэта не абавязкова разумець у сэнсе будаўніцтва помнікаў, знакаў і гэтак далей. У час інфармацыйных тэхналогій і вялікіх віртуальных магчымасцей важна, што мы можам, нават на адлегласці, ведаць і ўдзельнічаць у фіксацыі і захаванні багацця ведаў аб гістарычных падзеях і датах. З 2019 года на гэта арыентаваны намаганні супрацоўнікаў Музея бітвы за Днепр, нягледзячы на тое, што музей створаны для захавання і інтэрпрэтацыі памяці пра ваенныя падзеі дваццатага стагоддзя — Вялікую Айчынную вайну. Намаганнямі супрацоўнікаў праводзіцца даследчая работа па захаванню памяці і аб іншых гістарычных эпізодах і падзеях у нашай гісторыі. Так, у 2020 годзе да 515-годдзя Лоева на сайце музея мы стварылі тэматычны раздзел, у якім апублікаваны навуковыя артыкулы сучасных даследчыкаў Лоеўшчыны. Таксама супрацоўнікі стварылі інтэрактыўную карту, на якой нанесены аб’екты культуры і гісторыі. І калі ўважліва ў яе ўгледзецца — можна даведацца, якія назвы насілі нашы вуліцы некалькі дзесяцігоддзяў назад, дзе прыкладна знаходзіліся сінагогі і іншыя аб’екты, якія з часам былі страчаныя. У тым ліку на карце можна знайсці помнікі і ўспаміны аб Лоеўшыне сямнаццатага стагоддзя — мемарыяльны камень «Стан Януша Радзівіла» і мемарыяльны крыж «Лоеўская бітва».
Менавіта падзеям XVII стагоддзя на Лоеўшчыне прысвечаны артыкул кандыдата гістарычных навук Станіслава Аляксандравіча Чаропка, які ахвотна пагадзіўся прадставіць гэты матэрыял для публікацыі на старонках раённай газеты.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK