СУСВЕТНЫЯ НАВІНЫ

Навасны блок.

Узровень інфляцыі ў ЛІТВЕ павялічыўся да 18,5%. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 25 гадоў. Па паведамленні Дэпартамента статыстыкі балтыйскай рэспублікі, за апошні месяц паказчык павысіўся больш чым на 2 %. Нават у крызісны 2008-ы інфляцыя тут не дасягала і 13%. Сёння ж Літва сутыкнулася з небывалым ростам цэн на прадукты харчавання і неалкагольныя напоі, камунальныя, транспартныя паслугі і паслугі ў сферы абслугоўвання насельніцтва.

Наступствы непрадуманай санкцыйнай палітыкі пажынаюць у МЕКСІЦЫ. Там амаль удвая выраслі кошты на ўгнаенні. З 6 з паловай тон, якія патрабуюцца сельскай гаспадарцы за год, мясцовая вытворчасць забяспечвае толькі 2 тоны. Астатняе імпартавалі з Расіі, аднак з-за перабояў з пастаўкамі кошты на тавар узляцелі.
Дарэчы, у 2019 годзе кошты на ўгнаенні складалі ад 25 да 40 долараў ЗША, а цяпер — 70 долараў.

ПОЛЬШЧА. У польскім Упраўленні сацыяльнага страхавання (ZUS) аб’явілі бестэрміновую ўсеагульную забастоўку, паведамляе выданне Rzeczpospolita.
Чакаецца, што забастоўка пачнецца 27 чэрвеня і ахопіць усю краіну. Такое рашэнне прыняло праўленне прафсаюза “Прафсаюзная альтэрнатыва”.
Прафсаюзныя актывісты ZUS змагаюцца за павышэнне заработнай платы супрацоўнікам і патрабуюць адстаўкі прэзідэнта ZUS Гертруды Ушчынскай. Па іх словах, яны і так працуюць звыш чалавечых сіл, па 12 гадзін у дзень, за мінімальную заработную плату, пры гэтым іх яшчэ запалохваюць і дрэнна з імі абыходзяцца.
Да забастоўкі таксама падштурхнула звальненне лідэра прафсаюза Ілоны Гарчыньскай. У прафсаюзе сцвярджаюць, што падстаў для звальнення не было.
Як паведамляе Radio Zet, старшыня “Прафсаюзнай альтэрнатывы” Пётр Шумлевіч заявіў, што ў выніку забастоўкі могуць быць затрыманыя выплаты пенсій.

У ГЕРМАНІІ заплюшчваюць вочы на злачынствы, звязаныя з расізмам. Нямецкая тэлекампанія ЦДФ правяла журналісцкае расследаванне і высветліла: паліцыя не спыняе так званыя злачынствы нянавісці і нават фактычна адмаўляецца іх рэгістраваць. Рэпарцёры дзеля эксперыменту шмат разоў падавалі скаргі ў сувязі з выяўленымі ў інтэрнэце абразамі на нацыянальнай ці расавай глебе — усё дарэмна, ніхто не прымаў ніякіх мер. Журналісты робяць з гэтага выснову, што сілавыя структуры літаральна працяты расізмам. І нядаўнія апытанні гэта пацвярджаюць: сярод вайскоўцаў і паліцэйскіх вельмі папулярныя ўльтраправыя і нават нацысцкія ідэі.

ЗША. Амерыканцы пачынаюць вырабляць штучнае мяса. Адна з кампаній аб’явіла аб намеры закласці 10 новых біярэактараў у дадатак да дзеючых на яе прадпрыемствах эксперыментальных. У выніку ўжо ў 2025-м яна зможа вырабляць не менш як 13 тысяч тон штучнай кураціны і ялавічыны. Для іх вырошчвання будуць выкарыстоўвацца клеткі жывёл. Да гэтага часу вытворчасць штучнага мяса стрымлівалася яго высокай цаной. Відавочна, гэтую перашкоду ўдалося пераадолець. Такім чынам, стала на крок бліжэй эпоха, абяцаная нам Сусветным эканамічным форумам у Давосе: тамашнія эксперты прапануюць чалавецтву ў імя барацьбы з глабальным пацяпленнем харчавацца соевым мясам і насякомымі.

ФРАНЦЫЯ. Знакамітая карціна Леанарда да Вінчы «Мона Ліза» падвергнулася нападу вандала.
Адзін з наведвальнікаў Луўра вырашыў “накарміць” “Мону Лізу”. Невядомы ў парыку пад’ехаў на інваліднай калясцы ўшчыльную да сусветнага шэдэўра, затым раптам ускочыў і паспрабаваў разбіць куленепрабівальнае шкло.
Спроба поспехам не ўвянчалася, і мужчына, страціўшы надзею, выпацкаў карціну тортам. З Луўра ён выходзіў ужо ў суправаджэнні аховы. На шчасце, з самім палатном нічога не здарылася. Па паведамленнях СМІ, замах на шэдэўр здзейсніў экаактывіст. Такім чынам ён паспрабаваў прыцягнуць увагу да змены клімату.

РАСІЯ. Попыт расіян на кнопкавыя тэлефоны за год вырас на 22%. Акрамя таго, больш як у 7 разоў узрасла папулярнасць смартфонаў айчыннай вытворчасці. Асноўнай перавагай кнопкавых тэлефонаў спецыялісты называюць даступны кошт, які за год практычна не змяніўся. Акрамя гэтага, такую цікавасць звязваюць з жаданнем захаваць канфідэнцыяльнасць дадзеных — такія тэлефоны значна горш смартфонаў абсталяваны для таго, каб збіраць персанальныя дадзеныя сваіх уладальнікаў і дзяліцца імі. Тым не менш смартфоны ўсё яшчэ лідзіруюць па колькасці продажаў.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK