За што вы любіце Беларусь?

Не памылюсь, калі скажу: нас, беларусаў, усіх і кожнага, аб’ядноўвае адна агульная рыса — любоў да роднага краю. Але краіну любяць не толькі за тое, што ў ёй нарадзіўся. У кожнага на гэты конт свае меркаванні. Я ганаруся тым, што мы жывем на сваёй зямлі, не залежым ні ад каго і разлічваем на ўласныя сілы. А што аб гэтым думаюць жыхары Лоеўшчыны?

Валерыя ЦЯСНАВЕЦ, супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:
— У беларускай моладзі ёсць усе магчымасці, каб развіваць свой асабісты патэнцыял. Я нарадзілася і вырасла ў в. Новая Баршчоўка, тут прайшлі маё дзяцінства і школьныя гады. А зараз у маім жыцці наступіў новы этап — прафесійны, паралельна я вучуся ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны. Выбіраючы сілавыя ведамствы, грамадзяне Беларусі павінны быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону Айчыны. Ведаючы аб дальнабачнай палітыцы А.Р. Лукашэнкі, можна быць упэўненым у заўтрашнім дні і смела апранаць форму.

Ніна Міхайлаўна БЛІЗНЕЦ, жыхарка вёскі Грамыкі, пенсіянерка:
— Усё вельмі проста — люблю сваю краіну за стабільнасць і парадак. З боку дзяржавы адчуваецца пастаянны клопат аб пажылых, ветэранах, адзінокіх грамадзянах. А гэта для нашага пакалення вельмі важна. Ганаруся нашым Прэзідэнтам. Ён блізкі да народа, цікавіцца справамі не толькі маладых, але і пенсіянераў. Рада, што мае дзеці і ўнукі не ведаюць, што такое цяжкае пасляваеннае дзяцінства, могуць спакойна працаваць, вучыцца і будаваць планы на будучыню. З 1982 года я жыву на Лоеўшчыне, ужо выйшла на пенсію, але да цяперашняга часу спяваю сольныя песні, частушкі ў ансамблі “Пралеска”.

Святлана ЛЫСЯНОК, загадчыца Крупейскага цэнтра культуры:
— Для мяне як для работніка культуры вельмі важна тое, што ў Беларусі шануюць традыцыі, беражліва захоўваюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне культурную спадчыну нашых продкаў. Ганаруся сваёй краінай і сваім раёнам. Дзякую ўладам за прыгожыя, дагледжаныя вуліцы нашых гарадоў і вёсак. Ва ўсіх рашэннях адчуваецца прадуманасць, якая дае рэзультатыўны вынік. Радуе і тое, што ў нашай краіны міралюбная палітыка, а словы «ніхто не забыты» гучаць не толькі з высокай трыбуны, але і падцвярджаюцца справай.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK