Майстэрня педагагічных кадраў

 

…Бізнесмены, урачы, вучоныя,
Машыністы, кіраўнікі…
Пад тваімі ўзраслі промнямі,
Выйшлі ўсе з-пад тваёй рукі!…
Янка Купала

15 мая 1963 года была прынята Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР № 198 «Аб адкрыцці Лоеўскага педагагічнага вучылішча» — установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а ўжо ў 1965 годзе адбыўся першы выпуск 57 настаўнікаў пачатковых класаў, якія атрымалі размеркаванне па ўсім Савецкім Саюзе. Размяшчалася яно на ўзвышшы (фота 1), дзе цяпер знаходзіцца экспазіцыя «Ганаровыя грамадзяне Лоеўскага раёна», і складалася з двух карпусоў, адзін з якіх стаяў на месцы дзеючага будынка ясляў-сада №1.

У 1982 годзе быў пабудаваны новы навучальны корпус па вуліцы Шавялёва (фота 2). Побач з ім, у 1988 годзе, быў уведзены ў строй інтэрнат на 505 месцаў.
1 верасня 2004 года педвучылішча было рэарганізавана ў педкаледж. За пройдзеныя этапы развіцця асноўная спецыяльнасць выпускнікоў «настаўнік пачатковых класаў» не змянілася. Затое былі ўведзены дадатковыя спецыялізацыі: «кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва», «кіраўнік дзіцячага музычнага калектыву», «выхаваўчая праца ў групах падоўжанага дня», «фізічнае выхаванне», «экалагічнае выхаванне», «лагапедыя». На сённяшні дзень у ім навучаюцца 254 навучэнцаў. За ўвесь час дзейнасці лоеўскай майстэрні педагагічных кадраў у свет выйшлі 6989 маладых педагогаў.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK