85 ФАКТАЎ АБ РОДНАЙ ГОМЕЛЬШЧЫНЕ

Сустракайце нашу новую падборку цікавых фактаў аб родным краі!   

 

 Адзіны ў Беларусі фарфоравы завод  працуе ў Добрушы  

Легендарны брэнд Беларусі — лідар па вытворчасці фарфоравай прадукцыі ў СНД. Ці ведаеце вы, што фарфор — гэта вышэйшая форма керамікі? Аднак у нас гэтая раскоша даступная кожнаму жыхару і госцю краіны.

 

Гомельшчына — цэнтр сельскагаспадарчага машынабудавання  Беларусі

Машынабудаўнічы комплекс — аснова індустрыі Гомельскай вобласці. Гэта холдынг “Гомсельмаш”, завод пускавых рухавікоў, маторарамонтны завод, Гомельагракамплект, Гомельаблаграсэрвіс, Мазырскі АРЗ, Калінкавіцкі рамонтна-механічны завод і інш. У ім налічваецца больш за 30 % вытворчага персаналу рэгіёну.

 

Помнік беларускай згушчонкі ўсталяваны ў Рагачове

Рагачоўская згушчонка — адна з самых вядомых гандлёвых марак Беларусі. Першы ў свеце помнік згушчанаму малаку быў адкрыты ў Рагачове ў 2013 годзе. Усталяваны ён насупраць ААТ «Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат».

 

Кіно ў Жлобіне

У 1955 годзе кінастудыя «Беларусьфільм» зняла ў Жлобіне мастацкую стужку “Зялёныя агні”. Прэм’ера карціны адбылася ў красавіку таго ж года, а дзеянне фільма разгортваецца на чыгуначным вузле, дзе працуе малады машыніст грузавога цягніка Сяргей Чабур. Дарэчы, у масоўцы бралі ўдзел не прафесійныя акцёры, а простыя жыхары Жлобіна.

 

Самая доўгая набярэжная ў Беларусі знаходзіцца ў Гомелі

This image was originally published on Onliner.by web site (http://www.onliner.by/). All rights reserved.

Добраўпарадкаваны бераг ракі Сож — любімае месца адпачынку гамяльчан і гасцей горада. Працягласць гомельскай набярэжнай складае больш за 3 кіламетры. Яе галоўным упрыгожваннем з’яўляецца кампазіцыя «Маяк», якая складаецца з 48 апор з ліхтарамі на гранітным пастаменце.

Instagram
Telegram
VK
VK
OK