ГІМНАЗІСТЫ ЛЕПШЫЯ Ў ВОБЛАСЦІ

Нядаўна каманда спартсменаў раённай гімназіі прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах па зімовым мнагабор’і «Здароўе», якія праходзілі ў Гомелі.

Спартыўнае мерапрыемства сабрала самых хуткіх, трапных і цягавітых хлопцаў і дзяўчат з розных раёнаў. Яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы 5-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Праграма ўключала лыжныя гонкі, стральбу стоячы з пнеўматычнай вінтоўкі, згінанне рук ва ўпоры, падцягванне на гімнастычнай перакладзіне, скачкі ў даўжыню з месца.

У першы спаборніцкі дзень, мнагаборцы выявілі наймацнейшых у скачках у даўжыню з месца, падцягваннях на перакладзіне — хлопчыкі, адцісканні ад падлогі — дзяўчынкі. Вельмі напружанай выдалася барацьба ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, у дадзеным выглядзе ўдзельнічалі навучэнцы 9-11 класаў.

На наступны дзень дзеці спаборнічалі ў лыжных гонках, па выніку каторых юныя спартсмены размясціліся на першым месцы сярод сваёй групы гарадоў. Навучэнец 5 клас Мікіта Белагірын увайшоў у склад каманды Гомельскай вобласці і прадставіў рэгіёну на рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе разам с рабятамі заняў трэцяе месца.

Хай у кожнага з дзяцей не згасае жаданне пакараць новыя вяршыні, заяўляць пра сябе, імкнуцца да лепшага!

 

Instagram
Telegram
VK
VK
OK