17 ВЕРАСНЯ — ДАТА, У ЯКОЙ СЫШЛІСЯ МІНУЛАЕ І БУДУЧЫНЯ МІЛЬЁНАЎ БЕЛАРУСАЎ

У нядзелю Беларусь будзе святкаваць чарговы Дзень народнага адзінства — самае маладое дзяржаўнае свята. Гэтая дата — кропка адліку як гістарычнага, калі беларускі народ упершыню аб’яднаўся і атрымаў права на самавызначэнне, так і сучаснага — за апошнія тры гады грамадска-палітычнае жыццё краіны зведала шмат змен: унясенне змяненняў у Канстытуцыю, Усебеларускі народны сход надзелены статусам канстытуцыйнага органа, новае заканадаўства аб грамадзянскай супольнасці. Мы сталі беларусамі са сваім голасам, мы сталі прызнанай нацыяй. Упершыню за ўсю гісторыю. Можна па-рознаму ставіцца да савецкага часу як гістарычнага перыяду, але праўдзівы патрыёт ніколі не стане адмаўляць галоўнага дасягнення — магчымасці на самавызначэнне.

Аб’ядноўваючы намаганні, хай часам і ў спрэчках, мы павінны захаваць і прымножыць спадчыну. Спадчыну таго часу, калі мы сталі краінай адзінай. 17 верасня — дата, у якой сышліся мінулае і будучыня мільёнаў беларусаў.

 

Instagram
Telegram
VK
VK
OK