І ЗАШУМІЦЬ ДУБОВЫ ГАЙ У РОДНЫМ КРАІ

“Аднавім лясы разам”: выхаванцы дзіцячага садка №3 унеслі свой уклад у азеляненне Лоеўшчыны

З 23 сакавіка па 20 красавіка па ўсёй Беларусі праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя “Аднавім лясы разам”, прысвечаная Году якасці. Дзеці з дашкольнага лясніцтва “Сябры леса” дзіцячага садка №3 гарпасёлка далучыліся да экалагічнага марафону. Яны перадалі Лоеўскаму лясгасу 20 кг насення дуба чарэшчатага, якое сабралі мінулай восенню. Хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі пасадзіць жалуды ў спецыяльныя касеты. Так дзеці не толькі знаёмяцца з лясной гаспадаркай, але і ведаюць, як трэба берагчы прыроду. У сваю чаргу работнікі лясгаса паабяцалі выхаванцам, што з кожнага сабранага насення вырастуць маладыя дубкі.

Instagram
Telegram
VK
VK
OK