
Захаванне тэхналогіі вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы, рацыёну кармлення і ўтрымання дазваляюць дасягаць добрых сярэднесутачных прыбаўленняў. Па выніках чэрвеня гэты паказчык па прадпрыемству складаў каля 500 грамаў, а на асобных групах — 800-900.
Лічу, што раёнка робіць добрую справу, калі сістэматычна змяшчае на сваіх старонках матэрыялы аб рабоце перадавых аграрыяў раёна. Мне асабіста, напрыклад, прыемна чытаць старонку, прысвечанную аграпрамысловаму комплексу Лоеўшчыны. У матэрыялах карэспандэнтаў падрабязна расказваецца, якімі шляхамі і за кошт чаго земляробы гаспадарак дабіваюцца высокіх ураджаяў, а працаўнікі жывёлагадоўлі — добрых аб’ёмаў малака і мяса. Усе, што можна ўзяць на ўзбраенне, мы прымяняем у сябе. І гэта прыносіць свой добры плён. Вось і выходзіць, што газета з’яўляецца нашым добрым дарадчыкам, прапагандыстам усяго новага і перадавога. Як чытач, скажу яшчэ і аб тым, што ў раёнцы многа змяшчаецца матэрыялаў аб поспехах перадавых жывёлаводаў і механізатараў, паляводаў і іншых працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Лоеўшяыны, друкуюцца змястоўныя нарысы, замалёўкі.
Можна спадзявацца, што газета і ў далейшым будзе нашым баявым памочнікам, добрым дарадчыкам.
Наталля Глезава,
намеснік дырэктара па вытворчасці
КСУП “Малінаўка-Агра”.
