Крыніца інфармацыі

Больш за 30 гадоў з’яўляюся падпісчыкам і чытачом нашай раённай газеты. І кожны раз, атрымліваючы пошту, шукаю яе ў стосе газет, чытаю з цікавасцю. Ды i кожны настаўнік, напэўна, адчувае тое ж. Бо па роду сваіх заняткаў мы павінны быць у курсе ўсіх спраў раёна. I тут газета — незаменная крыніца інфармацыі.

Канкрэтныя матэрыялы, якія расказваюць аб перадавіках гаспадарчай вытворчасці, прыводзяць лічбы і факты, даюць магчымасць выкарыстоўваць іх на ўроках, у пазакласнай рабоце, вучыць дзяцей любіць працу хлебароба, шафёра, будаўніка і інш. Лічу, што каштоўныя і патрэбныя матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі “Знаёмімся з малой радзімай”, “Знакамітыя зямлякі”,  “Іх імёны носяць вуліцы Лоева”, “Пра моладзь”, “Школьны мерыдыян”.

Раёнка нам не толькі паведамляе аб тых ці іншых падзеях і дасягненнях, але і дапамагае выхоўваць падрастаючае пакаленне. Яна расказвае аб гераічным мінулым Лоеўшчыны, выхоўваючы ў дзяцей пачуццё патрыятызму. Незаменны памочнік яна і ў прывіцці вучням пачуцця адказназнасці за лёс нашай прыроды, яе захаванаспь.

Тамара Башлакова,

настаўнік сярэдняй школы імя А.В. Казлова.

Instagram
VK
VK
OK