24 сентября агрогородок Лясковичи превратится в центр полесской культуры

Завтра, 24 сентября агрогородок Лясковичи превратится в центр полесской культуры. Здесь уже в четвёртый раз пройдёт фестиваль этнокультурных традиций «Зов Полесья».

Іх песні льюцца ў прасторы

kulturazovПётр Іванавіч БОНДАР і ўдзельніцы народнага калектыву «Лутава»: Тамара Сяргееўна ШАПАВАЛ, Валянціна Фёдараўна КОШЧАНКА, Таццяна Паўлаўна ХЛЕБІНА, Ганна Мацвееўна ЧАРНЯНОК.
Фота Святланы Маторнай, «ЛК».

Захоўваем тое, што засталося ад продкаў — неўміручую скарбніцу беларускай спадчыны

Гісторыя палескага краю ў канцэнтраваным выглядзе паўстане перад вачыма тых, хто 24 верасня наведае аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Тут адбудзецца чацвёрты фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Свята народных майстроў і ўмельцаў — сведчанне вялікай павагі да традыцыйнай культуры беларусаў, пацвярджэнне нашага імкнення захаваць спадчыну Палесся ва ўсёй яе першаснасці і шматграннасці.
Шматлікім гледачам і гасцям прадстаўляецца магчымасць пазнаёміцца з творчасцю прафесійных і самадзейных артыстаў, датыкнуцца да самабытнай культуры Палесся, наведаўшы «Горад майстроў», удзельнікамі якога становяцца мясцовыя народныя ўмельцы: ганчары, рыбакі, паляўнічыя, кавалі, ткачы, бортнікі, бондары, майстры па пляценні з лазы і саломы, беларускай вышыўцы, вязанню спіцамі, кручком і г. д.
Як сцвярджаюць арганізатары, у мерапрыемствах прымуць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з блізкага і далёкага замежжа, Беларусі, у тым ліку з васьмі раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Творчыя калектывы на створаных нацыянальных тэматычных падвор’ях прадставяць фрагменты старадаўніх летніх і восеньскіх каляндарна-земляробчых і сямейна-бытавых святаў і абрадаў. Будзе складзена адна палеская вёска з васьмі вуліц, змест якіх павінны адпавядаць назве: «Багатая Вуліца», «Вуліца Пакроўская», «Вуліца Кірмашовая», «Вуліца Вясельная» і г. д.
На галоўнай сцэне фестывалю пройдзе канцэрт з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў Беларусі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Літвы і Расіі.
На свяце ўпершыню адбудзецца фестываль юных майстроў «Перазвон талентаў» з удзелам дзяцей, якія дэманструюць розныя віды рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Таксама плануецца арганізаваць дзве пляцоўкі «Палесся шчодры ўраджай» і «Глухариный ток».
Словам, свята абяцае быць пазнавальным і вельмі цікавым.

Мы звыклі да таго, што на шматлікіх мерапрыемствах выступаюць творчыя людзі, якія на розныя галасы спяваюць гімны спадчыне, шануюць і захоўваюць традыцыі нашых продкаў, перадаюць сваё майстэрства і любоў да роднай культуры маладому пакаленню лаяўчан. Іх немагчыма слухаць раўнадушна — разнастайны рэпертуар і эмацыянальныя выступленні заўсёды выклікаюць пачуцці, адпаведныя зместу музычных твораў.

Народны калектыў “Лутава” добра вядомы не толькі на Лоеўшчыне, але і далёка за яе межамі. Удзельніцы калектыву, нягледзячы на шаноўны ўзрост, па-ранейшаму знаходзяць час і магчымасць для любімага занятку — спяваць.
Як дрэва моцна трымаецца каранямі за зямлю, так і “Лутава” стварылася на аснове любові да роднай песні…
Былі часы, калі навокал усе спявалі — на свята і падчас штодзённай карпатлівай працы. Пойдуць жанчыны ў поле сена грэбці або на ферме працаваць і абавязкова спяваюць. Прыгожыя галасы даярак з Глушца часта чула Т.С. Шапавал, кіраўнік самадзейнага калектыву з вёскі Старая Лутава. Аднойчы ў яе з’явілася ідэя аб’яднаць таленты спявачак з суседніх вёсак. 15 жніўня 1987 года гэтая мара здзейснілася і нарадзіўся калектыў “Лутава”.
І даўно вядомыя песні загучалі па іншаму. Здавалася, што кожнае слова надзелена незвычайнай сілай. Адноўленым саставам жанчыны выступалі на ферме, у полі, перад працаўнікамі свайго калгаса, на сцэнах розных устаноў культуры, удзельнічалі ў шматлікіх фестывалях, конкурсах, мерапрыемствах раённага, абласнога і нават рэспубліканскага ўзроўню. Тамара Сяргееўна ўспамінае, што песнямі з рэпертуару “Лутавы” цікавіліся “Песняры”. Прадстаўнікі ансамблю прыязджалі ў вёску, каб дадаць сваёй творчасці крыху самабытнасці, паслухаць абрадавыя песні: калядныя, веснавыя, валачобныя, купальскія, русальныя і інш. Без іх удзелу некалі не абыходзілася ні адно мерапрыемства, прысвечанае народным традыцыйным святам. Ездзілі шмат дзе. У 1994 годзе прымалі ўдзел у I міжраённым фестывалі фальклору ў Беларусі, які праходзіў у Пінску, дзе на высокім выканаўчым узроўні калектыў прадэманстраваў адзін з найлепшых сваіх танцаў — “Базар”. У 1998 годзе прадстаўлялі рэгіянальны фальклор Лоеўшчыны на рэспубліканскім фестывалі ў Гомелі, дзе сталі лаўрэатамі I ступені. Самая вялікая сцэна, на якой давялося пабываць калектыву, — Палац Рэспублікі ў Мінску, дзе ў 2005 годзе праходзіў фестываль “Беларусь — мая песня”, на якім лутаўскія спявачкі атрымалі званне лаўрэатаў.
Шмат разоў народны калектыў з’яўляўся на тэлеэкране — у праектах Гомельскага тэлебачання. Цікавіліся артысткамі з “Лутавы” і навукоўцы, якія карпатліва збіраюць і захоўваюць беларускі фальклор.
Годы бяруць сваё, і найбольш частымі слухачамі калектыву з’яўляюцца аднавяскоўцы. На жаль, паменьшылася сям’я “Лутавы”, а жылі жанчыны сапраўды вельмі дружна. Яны, добрыя, прыветлівыя, духоўна прыгожыя, заслугоўваюць нашу падзяку, за ўклад у развіццё культурнай спадчыны, за жыццё, прысвечанае мастацтву.

Тым, каму здаецца, што народныя калектывы страчваюць свайго слухача, бо моладзь не паважае фальклор, трэба пабываць на канцэрце вакальнага ансамбля «Алеся» Бывалькаўскага сельскага дома культуры. Уменне сумяшчаць народныя напевы з сучаснымі рытмамі — адна з адметных рысаў калектыву, які быў заснаваны ў 1996 годзе Т.В. Сідарок. Удзельнікі, аб’яднаныя пад самым вядомым імем, услаўленым Песнярамі, з’яўляюцца сапраўднымі аматарамі песеннай творчасці.
Восем выканаўцаў узростам ад 16 да 50 гадоў прапануюць слухачам разнастайны рэпертуар: рускія, беларускія, украінскія народныя песні пад акампанемент баяна ці акапэльна.
За творчыя дасягненні вакальны ансамбль «Алеся» узнагароджаны:
— Дыпломам I ступені ў раённым аглядзе-конкурсе самадзейнай творчасці «Спявай, мой родны кут!» (2008 г.);
— Дыпломам I ступені ў раённым конкурсе патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў i дзядоў», прысвечаным 65-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2009 г.);
— Дыпломам I ступені ў раённым конкурсе самадзейнага мастацтва «Песні юнацтва нашых бацькоў i дзядоў», прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі (2010 г.);
— Дыпломам I ступені ў намінацыі «Вакальныя гурты «Народныя спевы» у раённым конкурсе маладых талентаў Лоеўшчыны «Зорная крынічка» (2010 г.).
Калектыў не спыняецца на дасягнутым, пастаянна працуе над удасканаленнем выканаўчага майстэрства, вызначаецца сваёй адметнасцю і вялікай творчай актыўнасцю.

kulturazov2Ансамбль народнай песні «Пралеска» пачаў сваю творчую дзейнасць у лістападзе 1993 года. Арганізатар і кіраўнік калектыва, які на сёння складаецца з 7 чалавек, — акампаніятар Уборкаўскага сельскага дома культуры П.М Чыкаў. На шматлікіх мерапрыемствах, конкурсах, фестывалях таленавітыя ўдзельнікі “Пралескі” выконваюць народныя беларускія, рускія, украінскія песні, а таксама творы, напісаныя У. Бабраўнічым і П. Чыкавым. Калі даводзіцца пабываць на канцэрце народных спевакоў з аграгарадка Уборак, яскрава адчуваеш, што пры падборы рэпертуару ўлічваюцца тэматыка твораў, магчымасці выканання і ўзровень падрыхтоўкі кожнага ўдзельніка ансамбля. Праграму робяць дынамічнай артыстызм і добрыя вакальныя даныя сольных выканаўцаў.
За час свайго існавання ансамбль запісаў на свой рахунак больш за 270 канцэртных выступаў.
Сярод узнагарод — Дыплом занальнага агляду ў рамках I Усебеларускага фестывалю народнай творчасці «Беларусь — мая песня!» (1998 г.); Дыплом II ступені абласнога агляду-конкурсу сельскай мастацкай самадзейнасці за высокае выканаўчае майстэрства і ўклад у папулярызацыю народнага мастацтва (2003 г.); Дыплом I ступені VII і VIII раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці «Спявай, мой родны кут!» (2004, 2005 гг.) і інш.

З пачатку заснавання ў 1957 годзе харавы калектыў «Світанак» Лоеўскага раённага Дома культуры зведаў шмат змен — мяняліся кіраўнікі і склад удзельнікаў, творчыя пошукі заканчваліся знаходкамі, а іншы раз і няўдачамі.
Першы поспех прыйшоў у 1958 годзе на абласным аглядзе мастацкай самадзейнасці, прысвечаным 40-годдзю ўтварэння БССР. Тады хор быў удастоены Дыплома II ступені. Ганаровыя граматы, дыпломы, прызы, грашовыя прэміі — усё гэта сведчыць пра запатрабаванасць народнай песні сярод насельніцтва вялікай у той час дзяржавы. У 1976 годзе калектыў атрымаў Дыплом на Усесаюзным фестывалі народнай творчасці ў Мінску. У сакавіку 1990 года на Рэспубліканскім фестывалі песні і танца імя Г. І. Цітовіча народны хор Лоеўскага РДК быў узнагароджаны Дыпломам III ступені.
У гэтым жа годзе хору было прысвоена званне народнага.
Удзельнікі хору — людзі розных прафесій і ўзросту, захапленняў і імкненняў, якіх аб’ядноўвае любоў да народнай песні. За гэта калектыў атрымлівае сардэчную падзяку гледачоў.

Народнае мастацтва, з’яўляючыся захавальнікам гістарычнай памяці, непасрэдным носьбітам самабытнай культуры, мастацтва папярэдніх пакаленняў, аказвае ўплыў на выхаванне гарманічна развітай асобы, развіццё маральнай, працоўнай, эстэтычнай культуры.
У народных рамёствах традыцыі з’яўляюцца крытэрыямі прыгожага, своеасаблівым падмуркам мастацкай культуры. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва арганічна ўвайшло ў сучасны побыт і працягвае развівацца, захоўваючы нацыянальны каларыт.
Кожны выраб народнага майстра непаўторны, ён быццам бы захоўвае часцінку яго душы, цяпло рук. Далучаючыся да такіх заняткаў, чалавек выхоўвае свой густ, вучыцца знаходзіць прыгажосць у штодзённым, прывучаецца творча думаць.

kulturazov5Цяга да вышыўкі ў многіх жанчын Беларусі, напэўна, у крыві. Выдатныя майстрыхі-рукадзельніцы заўсёды знаходзяць час для любімага занятку. Здавалася б, стаміўшыся на працы ды за клопатамі аб хатняй гаспадарцы, ім бы адпачыць, а рукі ўжо за іголкай цягнуцца. Ну а калі прыходзіць час заслужанага адпачынку, прастор для фантазіі проста выліваецца за межы рэальнасці. Найпрыгажэйшыя карціны, ручнікі, пакрывалы ўпрыгожваюць іх дамы, як у В.С. МУЗЫЧЭНКА з в. Цясны, становяцца самымі дарагімі падарункамі для родных, блізкіх, сяброў і знаёмых.

kulturazov4П.А. КАТОК, дырэктар Крупейскай базавай школы, захапляецца разьбой па дрэве даўно. І, хаця ў кіраўніка рэдка калі бывае вольны час, для любай справы ён знаходзіць хвілінку. З задавальненнем Пётр Адамавіч распавядае дзецям пра прамудрасці дэкарыравання з дрэва, якое шырока ўжываецца для стварэння пано, упрыгожвання інтэр’еру, скрыначак, шахматаў, рамак карцін, люстэркаў, фотаздымкаў, вокнаў, дзвярэй, шафаў і мноства прадметаў побыту.

kulturazov3А.Л. ІВАХНЕНКА, кіраўнік ансамбля народных бытавых танцаў у Пярэдзелкаўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Яе выхаванцы ўдзельнічаюць у розных конкурсах і фестывалях, прысвечаных народным традыцыям.
Алена Леанідаўна сама шые касцюмы, пляце паясы, піша сцэнарыі, вучыць дзяцей спяваць, чытаць вершы, танцаваць.

Гісторыя цэнтра народных рамёстваў, дзеючага пры Уборкаўскім сельскім доме культуры, пачынаецца, мабыць, з 1986 года. У тыя часы таленавітыя людзі ў аматарскім аб’яднанні «Пакой майстроў» займаліся разьбой па дрэве, пляценнем кошыкаў, жывапісам, вырабам прадметаў з металу. Кіраваў імі Уладзімір Бабраўнічы — мастак, паэт і проста вельмі душэўны чалавек, які ўсім сэрцам любіць родную вёску і Беларусь. На працягу свайго жыцця Уладзімір Рыгоравіч разам са сваім майстэрствам перадаваў вучням частку душы, прысвечаную ўсяму прыгожаму. Ён вучыў бачыць у звычайным пейзажы незвычайнае хараство, цуд, створаныя прыродай. Магчыма, таму мужчыну паважаюць аднавяскоўцы, звяртаюцца за дапамогай і прыслухоўваюцца да яго парад.
Самым сапраўдным майстрам-універсалам па сённяшні дзень называюць у вёсцы Валянціну Бярнацкую. Усё, што пападае ў рукі жанчыны, ператвараецца ў неверагодныя рэчы. Амаль усё жыццё яна пляце з лазы кошыкі, вазы, куфэркі, займаецца саломапляценнем, вышыўкай, макрамэ, валодае сакрэтамі набівання дываноў. Яна знаходзіць творчае прымяненне пластыкавым бутэлькам і звычайным карэнням. Гледзячы на іх іншы раз, Валянціна ў’яўляе нейкі толькі ёй вядомы казачны персанаж або незвычайны куфэрак ці вазу.
За шматгадовую гісторыю майстры-метадысты цэнтра не раз узнагароджваліся дыпломамі і граматамі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў і фестываляў. Іх вырабы часта з’яўляюцца візітоўкамі Лоеўскага раёна і самымі даражэйшымі падарункамі для тых, хто, аднойчы пабываўшы на Лоеўшчыне, сэрцам прыкіпеў да яе.
Прыемна адзначыць, што і цяпер у цэнтры рамёстваў працуюць таленавітыя людзі, для якіх слова “традыцыі” не пусты гук. Яны лічаць, што вырабы з саломкі зайграюць цёплым залатым светам, калі да работы падыходзіць з любоўю і пяшчотай. Карпатліва патрэбна займацца і падрыхтоўкай матэрыялаў. Жаць каласы патрэбна сярпом, потым замачыць у гарачай вадзе, каб салома стала мяккай і эластычнай, пасля прасушыць і адбяліць. І толькі потым пачынаецца творчы працэс, і з простых сцеблаў з’яўляецца сапраўдны цудоўны твор.
Мастацтва работнікаў Уборкаўскага цэнтра рамёстваў — даніна памяці продкам, бо з даўніх часоў творчыя заняткі прыносяць задавальненне, уздымаюць настрой. Працуюць жанчыны над новым вырабам, з кожным рухам укладаюць часцінку дабра, міру, цяпла, а потым у кожнага, хто дакранаецца да вырабаў, на душы становіцца светла. Юнакі і дзяўчаты пераймаюць вопыт у майстроў і, нават калі не звяжуць у далейшым сваё жыццё з народнай творчасцю, заўсёды змогуць выкарыстоўваць набытыя веды ў паўсядзённым жыцці, каб упрыгожыць дом, акружыць сябе і сваіх блізкіх непаўторнымі і неабходнымі ў побыце вырабамі, сувенірамі, падарункамі.

kulturazov6Творчая дзейнасць тэатральнага калектыву Лоеўскага РДК пачалася ў 1946 годзе. Як і ўсе народныя тэатры, ён пачынаў свой жыццёвы шлях з невялікага драматычнага гуртка, заснавальнікам і першым рэжысёрам якога быў Анатоль Захарэўскі. Народны тэатр у гарпасёлку меў вялікі поспех.
Дзякуючы таленавітым і зацікаўленым людзям, якія час ад часу прыходзілі ў тэатр, на Лоеўшчыне не перасыхала крыніца народнага таленту. У 1982 годзе тэатру было прысвоена званне народнага (п’еса М. Матуковского «Апошняя інстанцыя» рэжысёр М. Шуранкова). Калектыў не спыніўся на дасягнутым — ён развіваўся і ўсё больш упэўнена адчуваў сябе на сцэне перад вялікай колькасцю гледачоў.
Народны тэатр «Адлюстраванне» — нязменны ўдзельнік фестываляў самадзейнага тэатральнага мастацтва, дыпламант Рэспубліканскага конкурсу беларускай драматургіі, прысвечанага памяці А. Макаёнка, лаўрэат Рэспубліканскага тэатральнага свята «Рампа-92», дыпламант абласных конкурсаў мастацкай самадзейнай тэатральнай творчасці.
18 сакавіка 2007 года тэатр «Адлюстраванне» у чарговы раз пацвердзіў званне народнага спектаклем па п’есе Г. Марчука «Адзін цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі».
Ні адно свята ў раёне не абыходзіцца без удзельнікаў народнага тэатру. Яны — творчыя носьбіты спадчыны, традыцый нашых продкаў.
Матэрыялы  падрыхтавала Людміла Краўцова.
Фота з архіва рэдакцыі.

 

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK