Зімовыя забавы на Лоеўшчыне

Суботняй раніцай, нягледзячы на мароз, на гарадскім стадыёне было шматлюдна. Цудоўную нагоду правесці час весела і з карысцю на свежым паветры школьнікам падарыў Сусветны дзень снегу.
Арганізатары спартыўнага мерапрыемства задзейнічалі навучэнцаў рознага ўзросту. Старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў лыжных гонках, ляпілі снежныя фігуры. Малодшыя школьнікі малявалі на снезе, гулялі ў спартландыю. А потым усе разам упрыгожвалі сані. Дзеці з энтузіязмам удзельнічалі ў свяце. Без сумнення, зімовыя забавы застануцца для рабят адным з самых яркіх успамінаў.
Вольга Крупейчанка, «ЛК».

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK