Шчодры вечар — добры вечар

“Ой, Калядачкі — бліны ды аладачкі” — менавіта гэтыя словы песні беларускіх песняроў успамінаюцца, калі на вочы трапляюць пераапранутыя, размаляваныя юнакі і дзяўчаты, якія весела крочаць па вуліцы, стукаюць у дзверы дамоў і пытаюць дазволу шчадраваць.

Трэба сказаць, у нашых продкаў традыцыя святкаваць Калядкі існавала з даўняга часу. На жаль, ужо амаль страчаны дасканалы абрад з асаблівымі песнямі, прымаўкамі і абавязковымі казачнымі героямі, якія хадзілі ад хаты да хаты. Але засталося галоўнае — жаданне сустракацца, дзяліцца радасцю, абменьвацца добрымі словамі. Сёлета многія шчадроўшчыкі прыемна здзіўлялі жыхароў Лоеўшчыны рознымі вершаванымі радкамі пажаданняў дабрабыту і шчасця гаспадарам, нават на беларускай мове.

Асаблівае свята “Шчодры вечар — добры вечар” работнікі ГЦК і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама арганізавалі вечарам 13 студзеня ў кафэ “Наталі” для працоўнай моладзі. Песні, гумар, конкурсы — на ўсё здатныя нашы таленавітыя самадзейныя артысты. Яны ўмеюць і агеньчык цеплыні ў душы запаліць, і развесяліць, і на добрую справу натхніць. Прысутныя з задавальненнем прымалі ўдзел у святочнай праграме і атрымалі арыгінальныя падарункі на памяць.

Людміла Краўцова, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK