На днях у час абласнога першынства па лёгкай атлетыцы сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Гомельшчыны наша зямлячка Насця Палуянская заняла II месца па штурханні ядра.
Прозвішча дзяўчынкі даволі знаёмае многім лаяўчанам. Старэйшая сястра Насці — Кацярына — масцер спорту па цяжкай атлетыцы. Абедзве дзяўчыны — выхаванкі трэнера Лоеўскай ДЮСШ Аляксандра Мельніка. Менавіта ён разгледзеў спартыўны талент сясцёр і мэтанакіравана працаваў з імі над яго развіццём. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Антонавіча лаяўчанкі спасцігалі тонкасці заняткаў атлетыкай, выпрацоўвалі імкненне да перамогі. Вынікі трэніровак відавочныя.
Анастасіі і Кацярыне Палуянскім хочацца пажадаць дасягнення вяршынь на спартыўнай арэне розных узроўняў.
Людміла КРАЎЦОВА, “ЛК”.
