Міравыя навіны

Навасны блок

ЛІТВА падоўжыла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня. Гэта звязана з “пагрозай дзяржаўнай бяспекі і грамадскаму парадку” з боку мігрантаў. Таксама рэжым НС будзе дзейнічаць у месцах часовага размяшчэння іншаземцаў. Першапачаткова літоўскі ўрад прапаноўваў увесці такі рэжым і на мяжы з Польшчай, аднак літоўскія парламентарыі гэтую пазіцыю вырашылі скарэкціраваць — раптам Варшава пакрыўдзіцца? Справа гэта ўсё ж палітычная.

РАСІЯ. Расспажыўнагляд скараціў тэрмін дзеяння адмоўнага ПЦР-тэсту на каранавірус з 72 да 48 гадзін. Адпаведная пастанова галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача РФ апублікавана на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі. “Тэрмін дзеяння адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на COVID-19, праведзенага метадам палімеразнай ланцужной рэакцыі, складае 48 гадзін ад часу выніку лабараторнага даследавання на COVID-19”, — гаворыцца ў дакуменце.

Урад ПОЛЬШЧЫ ўвядзе абавязковую вакцынацыю для медыкаў, настаўнікаў і супрацоўнікаў сілавых структур з 1 сакавіка наступнага года. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі.
Акрамя таго, у Польшчы з 15 снежня ўзмацняюцца каранцінныя абмежаванні і ўмовы ўезду ў краіну. Усе асобы, якія прыбываюць у Польшчу з-за межаў Шэнгенскай зоны, павінны будуць прад’явіць адмоўны тэст на каранавірус, зроблены не раней як за 24 гадзіны да перасячэння мяжы.
З 15 снежня ў краіне закрываюцца дыскатэкі, клубы і іншыя танцавальныя ўстановы. Таксама будзе больш жорсткім ліміт на колькасць людзей, якія адначасова змогуць наведваць цэрквы, рэстараны, гасцініцы, культурныя аб’екты, басейны, фітнес-цэнтры. У грамадскім транспарце будзе дазволена займаць да 75 працэнтаў свабодных месц.
Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Польшчы таксама паведаміў, што з 20 снежня па 9 студзеня ў школах будзе ўведзена дыстанцыйнае навучанне. Яслі і дзіцячыя сады па-ранейшаму застануцца адчыненымі.

ЗША байкатуюць зімовыя Алім-пійскія гульні. Гэта будзе дыпламатычны байкот, аб чым абвешчана афіцыйна. Аднак Пекін выказаў сваё абурэнне сітуацыяй, якая склалася, а афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Кітая Чжао Ліцзянь адзначыў, што Алімпіяда “не сцэна для палітычных маніпуляцый”. Міжнародны алімпійскі камітэт жа заявіў: для іх галоўнае, што прыедуць атлеты.
Трэба адзначыць, што арганізатары Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года прадэманстравалі жыллё для спартсменаў, расказалі, у якіх умовах атлеты будуць жыць. Дарэчы, Беларусь на Гульнях прадставяць 30 спартсменаў.

Мінэканомікі УКРАІНЫ паведа-міла аб росце цэн на імпартны газ да 730 долараў за кубічны метр. Гэта ў 4 разы больш, чым у лістападзе мінулага года (тады газ абыходзіўся толькі ў 182 долары). Для радавога грамадзяніна гэта будзе мець відавочныя наступствы. Тарыфы для грамадзян за апошнія 2 месяцы ўжо адчувальна выраслі. Урад абяцаў кампенсацыі кампаніям, якія прадстаўляюць камунальныя паслугі, але пакуль грошай на гэта няма. Цалкам верагодна, што рост цэн працягнецца: на еўрапейскіх біржах кошт кубаметра рэгулярна перавальвае за тысячу долараў.

У ГЕРМАНІІ падчас ваенных вучэнняў загінулі двое салдат. Як паведамілі ў прэс-службе бундэсвера, вайсковы джып сутыкнуўся на палігоне з танкам: двое пасажыраў аўтамабіля загінулі на месцы, ёсць параненыя. У апошнія тыдні актыўнасць натаўскіх кантынгентаў на ўсходзе Старога Свету значна вырасла — актывізаваліся і нацыянальныя войскі еўрапейскіх краін, тут часцей пачалі праводзіць вучэнні і зборы рэзервістаў.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK