Торжественное мероприятие к 140-летнему юбилею Якуба Коласа прошло в Минске

Цырымонія прайшла на плошчы імя народнага паэта Беларусі. Адкрываючы ўрачыстую частку, міністр культуры Анатоль Маркевіч сказаў, як важна аддаць даніну памяці і павагі Якубу Коласу – знакавай асобе для усёй беларускай культуры:

— Гэта чалавек, які заўсёды змагаўся за адраджэнне роднага краю, заўсёды дбаў пра людзей і рабіў усё магчымае, каб мы зваліся людзьмі і бачылі сваю краіну той цудоўнай мясцінай, дзе хораша жыць, дзе людзі адпачываюць душой і думкамі. Мы бачым, наколькі важнымі з’яўляюцца творы, якія былі напісаны гэтым цудоўным чалавекам. У меня асабіста самы любімы твор Якуба Коласа яшчэ са школы – “На ростанях”. Цудоўная трылогія, якая распавядае пра наша беларускае Палессе, пра побыт жыхароў і нялёгкую долю, якая выпала на іх лёс. Якуб Колас рабіў усё магчымае дзеля дабрабыту нашай краіны, аддаваў усяго сябе беларускай літаратуры. І за гэта сёння мы кажам нашаму класіку вялікі дзякуй!

Источник: sb.by

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK