Самым сапраўдным зорным россыпам асвятлілася сцэна гарадскога цэнтра культуры. І гэта не дзіўна, бо менавіта тут праходзіў штогадовы конкурс маладых выканаўцаў “Зорная крынічка”.
Конкурсная праграма атрымалася насычанай, цікавай, тэматычна вытрыманай і шматжанравай: яе адрознівала шчырая ветлівасць, справядлівае судзейства і, вядома ж, той непараўнальны каларыт, які ўмее стварыць на сцэне толькі таленавітая моладзь. Удзельнікі мерапрыемства спаборнічалі ў наступных намінацыях: “Салісты”, “Дуэты”, “Трыо”, “Квартэты” ў двух узроставых катэгорыях. Кожная кампазіцыя несла зарад пазітыву, выклікала захапленне гледачоў, пачуцці радасці і захаплення.
Выканаўцы змаглі заваяваць сэрцы слухачоў. Любоўю да роднага краю і жыцця ў цэлым былі прасякнутыя творчыя нумары. Уразілі вакальныя дадзеныя выканаўцаў народных песен. Парадавалі канкурсанты кампазіцыямі патрыятычнай накіраванасці і беларускімі матывамі. Варта адзначыць велізарную працу педагогаў, якія годна падрыхтавалі моладзь да няпростых выпрабаванняў.
Маладыя артысты ўпэўнена трымаліся на сцэне і цудоўна выконвалі песні, прыцягваючы да сябе ўвагу гледачоў і журы, якому трэба было вызначыць пераможцаў і прызёраў сярод шматлікіх удзельнікаў, кожны з якіх, безумоўна, быў варты апынуцца на п’едэстале пашаны.
Андрэй Сяргеенка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, адзначыў: “Для нас усе вы пераможцы. Але правілы ёсць правілы, згодна з імі неабходна вызначыць лепшых. Прызнаюся: гэта далося нам няпроста. Спадзяюся, што ў наступным годзе мы ўбачым на гэтай сцэне яшчэ больш таленавітай моладзі нашага раёна”. Андрэй Васільевіч уручыў дыпломы пераможцам і прызёрам, а таксама пажадаў удзельнікам творчых поспехаў.






