Родная старонка
Для некага рэчы, якімі карысталіся ў даўніну, не маюць аніякай каштоўнасці, але ж ёсць і тыя, каго такія знаходкі не толькі прывабліваюць — яны ўвогуле збіраюць розныя экспанаты, ствараюць умовы для таго, каб гэткае “багацце” захаваць і ні ў якім разе не пашкодзіць. Сярод такіх людзей можна назваць і Валянціну Рагачову, жыхарку вёскі Ліпнякі.
