Нішто не застаецца без увагі

Бібліятэкі


Як паведамлялася раней Гомельскім обласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, бягучы год аб’яўлены ў вобласці годам Івана Сяркова. Менавіта памяці Івана Кірэевіча, гэтага таленавітага чалавека, прысвечаны літаратурныя мерапрыемствы, якія праходзяць у гэтым годзе ў вобласці. Не выключэннем стаў і наш раён. Амаль ва ўсіх культасветустановах былі праведзены разнастайныя гутаркі, турніры, творчыя агляды і інш. Не засталася ў баку ад гэтай падзеі і дзіцячая бібліятэка райцэнтра супрацоўнікі якой падрыхтавалі і правялі літаратурныя чытанні па твору “Мы з Санькам у тыле ворага”. Яны пазнаёмілі рабят з творчым і жыццёвым шляхам пісьменніка, адзначылі, што Іван Сяркоў з’яўляецца лаурэатам рэспубліканскіх конкурсаў на лепшую дзіцячую кнігу, а таксама Усесаюзнага конкурсу на лепшы твор мастацкай літаратуры для дзяцей і юнацтва. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра яго творчасць і з бібліяграфічнага агляду “Іван Сяркоў — пісьменнік і чалавек”. Акрамя гэтага, для рабят аформлена выстава-прагляд “Шчодры талент пісьменніка”, дзе кожны можа пазнаёміцца з кнігамі гэтага таленавітага чалавека.
У чытальнай зале гэтай установы для маленькіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва падрыхтавана кніжная выстава “Для вас, дзяўчынкі”. Тут прадстаўлены кнігі “Как стать супердевочкой”, “Энциклопедия поведения ”, “Тайны судьбы и характера”, “Книга-талисман”, “Этикет” і інш.
Да слова, супрацоўнікі бібліятэкі не абмінаюць увагай ні адно свята. Вось і да Дня маці тут была падрыхтавана літаратурна-музыкальная гасцёўня “Скажы добрае слова аб маці”. Тут хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі у розных конкурсах: “Мамін партрэт”, “Ці добра я ведаю сваю маці”, “Танцавальны” і інш. Святлана Місачэнка.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK