Да знамянальных падзей

У музеі


Шмат цікавых і змястоўных мерапрыемстваў праводзяць супрацоўнікі музея бітвы за Днепр. Асаблівую ўвагу тут удзяляюць ідэалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Ваенна-гістарычны напрамак музея дае для гэтага вялікія магчымасці. Яго экспазіцыі прысвечаны адной з самых значных падзей Вялікай Айчыннай — фарсіраванню Дняпра. Акрамя гэтага тут прадстаўлены матэрыялы аб удзеле жыхароў раёна ў вызваленчым руху і партызанскай барацьбе супраць ворага, якая разгарнулася на тэрыторыі нашага раёна. Менавіта пра гэтыя падзеі больш падрабязна могуць даведацца навучэнцы педагагічнага каледжа, наведваючы музей пры вывучэнні факультатыўнага прадмета “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)”. Для іх супрацоўнікі гэтай установы падрыхтавалі цыкл лекцый аб партызанскім руху ў нашым раёне.
“Развіццё інтэграцыйных працэсаў паміж дзяржавамі на сучасным этапе” — тэма лекцыі, якая пройдзе ў педкаледжы. Прысвечана яна 10-й гадавіне падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Акрамя гэтага тут рыхтуюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню праў чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня.


Святлана Місачэнка.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK