Набліжаецца юбілей пісьменніка

30 лістапада споўніцца 110 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі М. Ц. Лынькова. Жыццё і творчы шлях Міхася Ціханавіча, старэйшага майстра слова, — прыклад самаадданага служэння народу. Праз усё жыццё ён пранёс любоў да чарадзейнага, напеўнага народнага слова. Свае творы Міхась Лынькоў заўсёды пісаў з добрай, шчырай і мудрай усмешкай.
З вялікім творчым уздымам працаваў ён над творамі для дзяцей. Класікай сталі яго апавяданні “Янка-парашутыст”, “Пра хлопчыка Яську”, “Ядвісін дуб”, “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” і інш.
Як адзначыла загадчыца дзіцячай бібліятэкі Галіна Васільеўна Вайцяшэнка, мінула шмат часу з той пары, калі была напісана аповесць “Міколка-паравоз”, але і сёння рабяты з цікавасцю чытаюць гэты твор. Іх вабіць яго галоўны герой — цікаўны, кемлівы і смелы хлапчук.
Да юбілею Міхася Лынькова супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі аформілі цікавую палічку, дзе прадстаўлены творы пісьменніка і кнігі аб ім. Акрамя гэтага хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі здзейсніць завочнае падарожжа па жыццёвым і творчым шляху гэтага знакамітага чалавека і абмеркаваць аповесць “Міколка-паравоз”.


Святлана Місачэнка.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK