“ВЯСЁЛКА”, якая не знікае ніколі

Нашы дзеці


…І гэта не цуд, не выдумка, не казка, а назва самай любімай установы маленькіх жыхароў вёскі Страдубка — мясцовага дзіцячага садка. Гэта сапраўдная краіна дзяцінства — яркая, прыгожая, цікавая. Тут ёсць усё для таго, каб маленькі чалавечак, робячы першыя крокі на шляху пазнання навакольнага свету, мог праявіць сябе ў самых розных відах дзейнасці. Нашы дзеткі вучацца адрозніваць з’явы і паняцці, фантазіраваць, эксперыментаваць, шанаваць усё добрае, прыгожае, клапаціцца пра тых, хто знаходзіцца побач, быць спагадлівымі, цярплівымі, праўдзівымі. А яшчэ — ствараць хараство вакол сябе.
Вось і зусім нядаўна ў нас прайшла экалагічная акцыя “Наш сад”, падчас якой рабяты разам са сваімі бацькамі пасадзілі на тэрыторыі кусты парэчак і кветкі. Бачылі б вы, як стараліся нашы выхаванцы пакінуць пра сябе добрую памяць у дзіцячым садзе. Дарэчы, сёлета ў нас будзе пяць выпускнікоў: Яўген Шапараў, Карына Зубец, Валодзя Асташонак, Максім Крот і Даша Краўчанка. Вынікамі іх падрыхтоўкі да школы мы цалкам задаволены і верым, што ў хуткім будучым рабяты змогуць добра праявіць сябе. Напрыклад, Максім Крот у свае няпоўныя шэсць гадкоў цудоўна ведае ўсе з’явы прыроды, калі яны адбываюцца, умее лічыць да 100 па парадку і дзесяткамі, а Даша Краўчанка чытае, лічыць да 100, складае і нават запісвае казкі. У гэтым, несумненна, ёсць вялікая заслуга бацькоў, сумеснай рабоце з якімі мы ўдзяляем самую пільную ўвагу, а таксама нашых выхавальнікаў Т. Канаваленка і Л. Барысенка. Ды і ўвогуле, усе работнікі дзіцячага сада: Л. Адарчук, А. Койнава, А. Дзегцярэнка, В. Шынкарэнка, Н. Шалуханава — людзі з вопытам, чулым сэрцам, добрасумленныя, адказныя.
Наш дзіцячы сад — гэта асаблівая краіна радасці і фантазіі, добразычлівасці і шчырасці. І мы сардэчна запрашаем усіх жадаючых: прыязджайце да нас, у цудоўную вёску Страдубку — чароўную, прыгожую, у нашу краіну дзяцінства!


С. Бусленка, загадчык Страдубскага дзіцячага сада.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK