Ад іх працы залежыць лёс ураджаю

Аляксандр МЕЛЬНІКАЎ, камбайнер:

— У гаспадарцы пастаянна не працую — вучуся ў агратэхнічным універсітэце ў Мінску, а летам чаму б не дапамагчы землякам? Разам з Аляксеем Котавым убіраю хлеб ужо другі год. Для мяне гэта не толькі магчымасць падзарабіць, а і добрая практыка — тое, чаму навучыўся, працуючы на камбайне, спатрэбіцца ў маёй будучай прафесіі (праз год Аляксандр будзе дыпламаваным інжынерам — заўвага аўтра). На наступны год у гэты час буду абараняць дыпломную работу, пасля чакае размеркаванне. А зараз вось галоўны клопат — тут, у полі. Вось і стараемся ўбраць ураджай — хутка і, у той жа час, акуратна.

Сяргей ШЫНКАРЭНКА, машыніст ЗСК-15:

— Ураджай сёлета нядрэнны. Работы камбайнеры падкідаюць нам штодня — толькі паспявай перапрацоўваць. Зерне выспела добрае, налітае. І рапс быў таксама нядрэнны — чысценькі, прыгожы. Так што будзем з хлебам.

Наталля ЗУБАХА, повар Ручаёўскай сталовай:

— Абеды для механізатараў гатую не першы год, разумею, што няпроста даводзіцца ім зараз — столькі работы ў полі, на зернетаку… Таму і сама стараюся дагадзіць ім, каб галоднымі не былі, каб ахвотней працавалася нашым хлебаробам. Прыемна, што людзі задаволены абедамі, не крыўдуюць на мяне. Спадзяюся, што так будзе і далей.

Запісала Вольга Калядзенка, «ЛК».

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK