Дзеці і кнігі

За ўсю сваю гісторыю чалавецтва не прыдумала нічога больш дзіўнага, чым кніга. Яна — верны, добры, мудры сябар і дарадчык, бо дапамагае лепш і дакладней зразумець у жыцці ўсё. Менавіта праз кнігі дзеці даведваюцца пра тое, што думаюць, бачаць, адчуваюць.

Трэба не толькі ў дзіцячым садзе, але і дома, у сям’і вучыць хлапчукоў і дзяўчынак любіць кнігі. Сучасныя дзеці ўсё больш часу праводзяць за камп’ютэрнымі гульнямі або тэлевізарам. Вядома, камп’ютэр — гэта добра. Можна быць у курсе ўсяго, што адбываецца навокал. Але хіба ён дапаможа развіць сваё мысленне, здольнасць разважаць? Карыстаючыся гатовымі адказамі, дзіця перастае думаць самастойна. Камп’ютэрныя гульні, прагляд мультфільмаў ніколі не заменяць кнігу. Пры праглядзе апошняга дзіця бачыць гатовы малюнак і вобраз героя, а пры чытанні вершаў, аповедаў, казак яно само іх стварае. Такім чынам развіваюцца фантазія, творчасць, уменне думаць, крытычна ацэньваць тую ці іншую сітуацыю.

Як выхоўваць у дзяцей цікавасць да чытання кніг? Пачынаць патрэбна з самага ранняга ўзросту. Выбірайце кнігі яркія па афармленні і цікавыя па зместу. Сістэматычна чытайце іх разам. Успомніце любімых аўтараў свайго дзяцінства, дзяліцеся ўражаннямі ад чытання таго ці іншага твора, абмяркоўвайце змест. Дарыце свайму дзіцяці добрыя кнігі з добрымі і цёплымі пажаданнямі. Выхоўвайце беражлівыя адносіны да іх. Памятайце, што кнігі дораць чалавеку ні з чым непараўнальную радасць, робяць яго больш добрым і мякчэйшым, мудрэйшым і мацнейшым.

Рабяты, чытайце! І няхай у вашым жыцці не будзе ні аднаго дня, калі вы не прачыталі б хоць адной старонкі. А калектыў дзіцячай бібліятэкі дапаможа вам знайсці патрэбную інфармацыю. Мы чакаем вас у бібліятэцы!

Г. ВАЙЦЯШЭНКА, загадчыца дзіцячай бібліятэкай.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK