Вынікі работы жывёлаводаў за 2012 год

* За мінулы год у раёне надоена 24105,2 т малака, што складае 104 % у параўнанні з 2011 годам. Тры гаспадаркі з васьмі спрацавалі лепш гэтага паказчыка: КСУП “Каўпень-Агра” (111%), “Малінаўка-Агра” (110%) і “Страдубка” (110%). У сельгаспрадпрыемстве “Ураджайны” валавы надой малака склаў усяго толькі 93%, у параўнанні з 2011 годам.
* У разліку на адну фуражную карову ў сярэднім па раёну надоена 3705 кг, што складае 103% да ўзроўню папярэдняга года. Больш за ўсіх атрымалі малака аператары машыннага даення СВК “Дняпровец” — па 4520 кг, КСУП “Малінаўка-Агра” — па 4404 (на 356 кг больш 2011 года),  “Каўпень-Агра” — па 4220 кг (на 278 кг больш). Астатнія гаспадаркі спрацавалі горш, чым у сярэднім па раёну. Усяго толькі на 6 кг павысіўся сярэдні надой ад каровы ў КСУП “Зара” (у параўнанні з вынікамі папярэдняга года), а даяркі КСУП “Ураджайны” знізілі мінулагодні паказчык на 223 кг.
* У раёне было рэалізавана дзяржаве 20485,7 т малака, або 105 % у параўнанні з 2011 годам. Вышэй сярэдняраённага паказчыка спрацавалі КСУП “Каўпень-Агра” (115%), “Страдубка” (108%), СПК “Дняпровец” (107%), па 106 % атрымалася ў КСУП “Малінаўка-Агра” і ПСУП “Лоеў-Агра”. Менш за ўсіх — 98% у параўнанні з 2011 годам — прададзена дзяржаве малака ў КСУП “Ураджайны”.
* Самая высокая таварнасць малака — 87,3% у СВК “Дняпровец”. Самая нізкая — у ПСУП “Лоеў-Агра” (82,8 %). У сярэднім па раёну паказчык таварнасці малака склаў 85%.
* Па тлустасці рэалізаванага малака першыя пазіцыі займаюць КСУП “Малінаўка-Агра” (3,82%), ПСУП “Лоеў-Агра” (3,77%) і СВК “Дняпровец” (3,75%). У сярэднім па раёну тлустасць малака — 3,75%.
* 2578,6 т — паказчык валавых прываг буйной рагатай жывёлы ў раёне, або 102,9% у параўнанні з 2011 годам. Вышэй, чым у сярэднім па раёну, атрыманы валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы ў КСУП “Малінаўка-Агра” (123%), “Страдубка” (122%), “Ураджайны” (109%). Астатнія гаспадаркі спрацавалі горш папярэдняга года.
*На 98 г менш, чым у 2011 годзе атрымана сярэднясутачных прываг буйной рагатай жывёлы ў ПСУП “Лоеў-Агра”. У 2012 гаду самыя высокія сярэднясутачныя прывагі ў падапечных жывёлаводаў КСУП “Ураджайны” (679 г), “Каўпень-Агра” (675 г) і СВК “Дняпровец” (629 г). У сярэднім па раёну гэты паказчык склаў 617 г, гэта на 35 г больш, чым у папярэднім годзе.
Людміла КРАЎЦОВА, “ЛК”.

Одна мысль о “Вынікі работы жывёлаводаў за 2012 год

  1. Да, всё хорошо. Нет — всё отлично. Будет неплохо, если редакция подготовит материал о том, как круглый год, на открытом воздухе зимой, содержится крупный рогатый скот на ферме в деревне Мохов (КСУП «Колпень-Агро»).
    Скоро об этом должна написать республиканская газета «СБ».

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK