Першыя ў рэспубліканскім фестывалі — лаяўчане

pedkoledjВакальны ансамбль “Маладосць” установы адукацыі “Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж” пад кіраўніцтвам Алены Аляксандраўны Давыдоўскай заняў І месца ў рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнтаў, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі.
Як расказала А. Давыдоўская, вакальны ансамбль існуе ў каледжы з 2010 года. У тым складзе, які прадстаўляў Лоеўшчыну на фестывале сёлета, — з 2012 года. Уладзімір Бабок, Анастасія Сябякіна, Крысціна Кулага, Валерыя Петруненка, Вольга Аўдзеева, Ксенія Міхайлава і Крысціна Махорт пастаянна працуюць над удасканаленнем свайго творчага майстэрства. Вынік сістэмнай і зацікаўленай работы — І месца ў абласным фестывалі “Беларускі вяночак” у мінулым годзе, а таксама перамога ў намінацыі “Фальклорны ансамбль” у абласным і рэспубліканскім этапах фестываля Арт-Вакацый-2015. Дарэчы, сёлета на суд гледачоў ансамбль прадставіў песню “Ой, не кукуй, зязюленька, так рана” у акапэльным выкананні.
Людміла КРАЎЦОВА.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK