Праслаўляем родны край

Пад такой назвай 16 кастрычніка ў інтэрнаце УА “Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж” адбылася літаратурная вечарына-сустрэча, прысвечаная Дню вызвалення Лоева ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На мерапрыемстве навучэнцы сустрэліся з паэтамі Лоеўшчыны А.У. Кукарам, Т.А. Татарынавай і І.І. Лямешкам. Вершы ўласнага напісання аб Лоеве і родным краі гасцям зачыталі ўдзельнікі гуртка “Літаратурная гасцёўня” Віталь Чобатаў, Мікалай Бузько, Аксана Лявончыкава, Ганна Арлова, Наталля Лапухіна, Лізавета Наўроцкая, Марыя Ігнаценка.
Паэты высока ацанілі творы юных калег па пяру, адзначыўшы, што яны чапляюць сваім сэнсам, музыкай і пачуццём ― асноўнымі састаўляючымі вершаў. А.У. Кукара параіў таленавітай моладзі і далей пісаць аб тым, што іх хвалюе, і публікаваць створанае ў сродках масавай інфармацыі. Астатнія госці былі салідарныя з ім накшталт характарыстыкі пачутых вершаў. Яны таксама прачыталі прысутным некаторыя свае творы і падзякавалі за такую цікавую сустрэчу.
Сяргей Жарносенка, «ЛК».

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK