Прыклады гаспадарання


domkrasivyjФотаздымкі, зробленыя супрацоўнікам рэдакцыі, — пачатак спецыяльнага праекту раённай газеты ў рамках акцыі “Сделаем Лоевщину лучше, чище, краше”.

Гледзячы на прыгажосць, створаную рукамі гаспадароў, разу-мееш, што сярод нас жывуць працавітыя, таленавітыя людзі, якія імкнуцца зрабіць жыллё ўтульным і маляўнічым для сваёй сям’і. Ім невядома лянота, яны не чакаюць нікога, хто зробіць для іх зручнасці, але ўмеюць глядзець навокал вачамі творчага чалавека, якому важна, каб усё было прыгожым і гарманічным.
dom2Здымкі домаўладанняў высокай культуры будуць друкавацца ў газеце і надалей. Таму запрашаем чытачоў стаць нашымі памочнікамі і ўдзельнікамі акцыі. Падказвайце нам адрасы руплівых гаспадароў, дасылайце здымкі па электроннай пошце, і будзем разам рабіць наш край прыгожым і ўтульным.
Людміла Краўцова, “ЛК”.
Фота Арцёма Небагацікава, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK