Марафон дабра

Усе мы з дзяцінства памятаем гэта чароўнае адчуванне — набліжэнне Новага года, радасці і цудаў. У любым узросце дзецям хочацца, каб іх акружалі ўвагай і клопатам. Менавіта жаданне падарыць гэтыя пачуцці і падштурхнулі да стварэння самай добрай і маштабнай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

Ёй ужо амаль чвэрць стагоддзя. За доўгія гады яна ператварылася ў сапраўдны марафон дабра. Ён праходзіць пад кантролем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які стаяў ля вытокаў зараджэння гэтай выдатнай беларускай традыцыі. Кожны год напярэдадні Новага года і Раства прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовая ўлада, спартсмены, вайскоўцы, кіраўнікі прадпрыемстваў наведваюць дамы-інтэрнаты, прыёмныя сем’і, бальніцы, каб падарыць дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, незабыўнае свята. Увага, якую сёння мы аказваем хлопчыкам і дзяўчынкам, назаўжды застаецца ў іх памяці. Яны самі вучацца быць уважлівымі і клапатлівымі ў адносінах да сябе і іншых і ў далейшым будуць праяўляць усе гэтыя пачуцці да другіх.
Дабрынёй і міласэрнасцю напоўнены сэрцы беларусаў. Гэта пацвярджаюць усе без выключэння графы статыстыкі: штогод у акцыі больш удзельнікаў і сацыяльна важных адрасоў, больш сродкаў удаецца прыцягнуць, а значыць, зрабіць свет яшчэ крышачку лепшым.
Адыходзячы год не стаў выключэннем: ва ўсіх кутках краіны праходзіць марафон дабра. Кіраўніцтва нашага раёна актыўна прыняло ўдзел у мерапрыемстве. На мінулым тыдні віншаванне прыймалі навучэнкі педкаледжа, якія засталіся без апекі бацькоў. Пры падтрымцы райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, РА РГА «Белая русь», ПТУП «Лоеўскі КБМ» ААТ «Палессебуд», лясгаса, ПТУП «ЧижСтройТорг» былі набыты 5 сертыфікатаў (кожны сумай 50 рублёў) на гаспадарчыя вырабы, тавары паўсядзённага попыту — касметыку і сродкі асабістай гігіены, якія Вераніка Байкова з прадстаўнікамі раённай вертыкалі і дырэктарам ДЛГУ «Лоеўскі лясгас» Віктарам Чыжыкам уручыла салодкія падарункі дзяўчынкам, пажадаўшы ў новым годзе поспехаў у вучобе, моцнага здароўя і зарада энергіі.
У рамках гэтай акцыі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гомельскай вобласці Ала Смаляк для дзяцей са шматдзетных семֹ’яў і дзяцей-інвалідаў, пражываючых на Лоеўшчыне, перадала 50 навагодніх падарункаў, якія хлопчыкам і дзяўчынкам уручылі на святочным ранішніку ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і па месцы жыхарства.
Тэкст и фота Аляксея Сінілы, «ЛК».

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK