Сусветныя навіны

Навасны блок.

РАСІЯ. У Музеі Перамогі ў Маскве адкрылася выстава “Звычайны нацызм”. Праз фатаграфіі, архіўныя дакументы і кінахроніку, а гэта больш за 200 экспанатаў, расказана гісторыя ўзнікнення і развіцця ўкраінскага варыянту нацызму з моманту яго зараджэння да нашых дзён.

Так, бандыты ўкраінскай паўстанцкай арміі за паўтары гадзіны забілі больш за 100 жыхароў украінскага сяла Лазавое, ужываючы страшныя катаванні. Усяго ў гады Вялікай Айчыннай вайны ад рук нацыстаў ва Украіне загінула больш за 3 мільёны савецкіх грамадзян.

У раздзеле выставы “Нацызм сёння” размешчаны дзясяткі сведчанняў, якія даказваюць пранацысцкія настроі ў сучаснай Украіне: гэта кнігі, ваенная форма палка “Азоў”, які звязаны з радыкальнай ідэалогіяй, агітацыйная атрыбутыка ўкраінскіх нацыяналістаў і прадметы з нацысцкай сімволікай. Цэнтральнай часткай экспазіцыі стала пранізлівая інсталяцыя, прысвечаная загінуўшым дзецям Данбаса. Унізе знаходзяцца цацкі, а ўверсе 66 анёлаў з імёнамі тых, хто загінуў падчас узброенага канфлікту ва Усходняй Украіне.

 

ЗША збіраюцца размясціць у Вялікабрытаніі сваю ядзерную зброю. Аб гэтым сведчаць дакументы амерыканскага абароннага бюджэту на наступны год. Брытанскае выданне The Guardian паведамляе: ваенныя сховішчы Злучанага Каралеўства ўжо мадэрнізаваны для ўтрымання “спецыяльнай зброі”. У публікацыі адзначаецца, што бункеры будуць выкарыстоўваць пасля 14 гадоў прастою. У Мінабароны Вялікабрытаніі каментаваць публікацыю не сталі.

 

Маштабныя вучэнні з удзелам падраздзяленняў НАТА стартавалі ў ЛАТВІІ. Адзначаецца, што ў манеўрах задзейнічаны сухапутныя механізаваныя падраздзяленні, артылерыя, авіяцыя і дэсант. Тэрытарыяльна, паводле звестак Мінабароны краіны, яны закрануць усе рэгіёны Латвіі. Удзел прымуць каля 3 тысяч чалавек, сярод іх прадстаўнікі воінскіх падраздзяленняў з ЗША, Чэхіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Літвы і Эстоніі. Працягнуцца вучэнні да 27 мая.

З мінулага тыдня войскі альянсу трэніруюцца і ў рамках буйнамаштабных вучэнняў на эстонскай ваеннай базе Тапа, якая размешчана за 80 кіламетраў ад расійскай мяжы. Кіруе манеўрамі першы батальён Брытанскага пяхотнага палка.

 

КІПР. У адчайнае становішча Кіпр ставіць навязаная ЗША палітыка санкцый. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай справаздачы Кіпрскага цэнтра стратэгічных даследаванняў. Больш за 60% цяжкага ўзбраення  — у нацыянальнай гвардыі расійскай вытворчасці. ЗША заклікаюць спісаць яго ў межах санкцый. Між тым намаганні па збавенні ад расійскіх узбраенняў і іх незапланаванай замене будуць балючымі, дарагімі і працаёмкімі. Характэрна, што раней ЗША запатрабавалі ўлады Кіпра перадаць узбраенні савецкай і расійскай вытворчасці Кіеву ў абмен на пастаўкі амерыканскай зброі. Аднак Кіпр, каб не ствараць пралома ў сваёй сістэме абароны, адмовіўся.

 

КІТАЙ павялічыў здабычу вугалю і газу да рэкорднага ўзроўню, у гадавым выражэнні на 15%. Каб гарантаваць бяспеку, краіна звярнулася да айчынных вытворцаў. Што датычыцца металаў, то вытворчасць сталі скарацілася, а алюмінія, наадварот, вырасла.

Дарэчы, па выніках I квартала валавы ўнутраны прадукт Кітая амаль дасягнуў 5%. Улады Паднябеснай чакаюць, што ў гэтым годзе паказчык будзе 5, 5%. А ў мінулым годзе рост стаў максімальным за апошнія 10 гадоў — больш за 8%.

 

ЯПОНІЯ. Кілаграмовая ўпакоўка чайнага лісця, скручанага ўручную, з цэнтральнай часткі Японіі была прададзена за 1,96 млн ен (каля $15,5 тыс.) на штогадовым аўкцыёне ў горадзе Сідзуока, што стала абсалютным рэкордам за ўвесь час правядзення такіх аўкцыёнаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Kyodo .

Знаўцы пасля дэгустацыі адзначылі, што набытая за рэкордную цану зялёная гарбата адрозніваецца ўнікальным інтэнсіўным густам і водарам, асабліва глыбокім колерам.

Трэба адзначыць, што Японія вядома аўкцыёнамі сельскагаспадарчай прадукцыі, на якіх нярэдка ўстанаўліваюцца цэнавыя рэкорды. Так, у ліпені 2021 года на таргах у горадзе Канадзава гронка вінаграду рэдкага гатунку была прададзена амаль за $13 тыс.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK