СУСВЕТНЫЯ НАВІНЫ

Навасны блок.

У ГЕРМАНІІ ўжо 46% прадпрыемстваў плануюць скараціць інвестыцыі на фоне рэзкага росту коштаў на энерганосьбіты, 90% збіраюцца падняць кошты, 14% — скарачаць персанал. Чвэрць кампаній чакае, што сутыкнецца з коштавым шокам у другой палове года. Меркаванні экспертаў пазбаўлены аптымізму: Германія значна страціла сваю канкурэнтаздольнасць яшчэ да цяперашняга крызісу.
Краіне патрэбна палітыка, здольная спыніць імклівы рост коштаў на энерганосьбіты. Пастаўшчыкі электраэнергіі, якія адказваюць за 13 млн хатніх гаспадарак, ужо заявілі аб павышэнні тарыфаў у красавіку, маі і чэрвені ў сярэднім на 19,5%.

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ. Антырасійскія санкцыі негатыўна адбіліся на жыцці мільёнаў брытанскіх сем’яў. З-за “пеклавага кошту жыцця” людзі прапускаюць прыёмы ежы, выбіраючы паміж ежай і ацяпленнем. Негатыўна паўплывала сітуацыя на псіхічнае здароўе больш за палову апытаных. Са складаным выбарам (як выжываць у новых умовах) сутыкнуліся па меншай меры 5 мільёнаў сем’яў. The Sunday Telegraph раней высветліла, што ўсё больш брытанцаў не падтрымліваюць санкцыі супраць Расіі. За санкцыйную палітыку толькі 36% апытаных.

Расія спыніла пастаўкі газу ў ПОЛЬШЧУ. Магчыма, гэта звязана з адмовай Варшавы перайсці на разлікі ў рублях.
Незадоўга да спынення паставак міністр абароны навакольнага асяроддзя Польшчы заявіла, што яе краіна прапануе Еўрасаюзу ўвесці дадатковы збор за выкарыстанне расійскіх энерганосьбітаў. Міністр упэўнена, што гэта прывядзе да рэзкага скарачэння імпарту нафты, вугалю і газу. Пры гэтым клічуць чыноўніцу Ганна Масква. У інтэрнэт-супольнасці гадаюць, ці не перайменуе яна сябе ў антыМаскву.

УКРАІНА. У Кіеве прыступілі да дэмантажу манумента, які сімвалізуе братэрства ўкраінскіх і рускіх працоўных. Статуя ўстаноўлена пад аркай Дружбы народаў. Манумент не проста разбіраюць ці пераносяць, а літаральна знішчаюць — вайна з помнікамі ў Кіеве стала адным з франтоў украінскай ідэалагічнай вайны з Расіяй. Пасля дэмантажу арку Дружбы збіраюцца падсвятліць у колерах ЛГБТ-флага. Па меншай меры, гэта адна з прапаноў “дэкамунізатараў”.

Большасць жыхароў ІРЛАНДЫІ выступаюць супраць уступлення ў Паўночнаатлантычны альянс, а таксама не падтрымліваюць адмову краіны ад пазіцыі ваеннага нейтралітэту.
Паводле вынікаў апытання, праведзенага незалежнай сацыялагічнай кампаніяй Behavior&Attitudes, супраць уступлення Ірландыі ў НАТА выступае 71% апытаных.
Даследаванне праводзілася з 31 сакавіка да 20 красавіка. Хібнасць вынікаў складае 3,3%.
Раней міністр замежных спраў і абароны Ірландыі Сайман Коўвені заявіў, што на фоне ўкраінскага канфлікту Ірландыі неабходна адаптавацца да новых умоў, каб абараніць інтарэсы краіны і яе месца ў ЕС. Разам з тым ён заклікаў не спяшацца са зменай абароннага курса Ірландыі.

У РАСІІ запрацуе аналаг сэрвісу Google Play, пробная версія крамы мабільных прыкладанняў Rumarket ужо запушчана. Інвестыцыі ў праект складаюць прыкладна сто мільёнаў расійскіх рублёў. Чакаецца, што першая версія будзе бясплатнай для карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў, а манетызаваць праект плануецца за кошт камісій і продажу рэкламнага інвентара.

У ЯПОНІІ ва ўзросце 119 гадоў памерла найстарэйшая жанчына ў свеце. Па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса, яна таксама была найстарэйшым чалавекам у свеце.
Японка Канэ Танака нарадзілася 2 студзеня 1903 года. Яе муж і старэйшы сын загінулі падчас Другой сусветнай вайны. З 2005 года Канэ жыла ў доме састарэлых у горадзе Фукуока. Яна заўсёды рана ўставала, любіла есці шакалад і піць газаваныя напоі, а таксама гуляць у рэверс і іншыя настольныя гульні. У жанчыны была мара дажыць да 120 гадоў.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK