ДВОЕ Ў МЯСТЭЧКУ

Я адчуў сябе ў ім чужым. Ды й дзень шэры таго кастрычніка, нібы змовіўшыся з амаль пустымі вуліцамі мястэчка, цягнуў з мяне апошнія імгненні надзеі мне спадабацца. Знік настрой, імпэт недзе “зашыўся” глыбока ў душы. Ведаў і адчуваў гэта ўсё той кволы і рэдкі, нават, надакучлівы дождж.

В. Філіпенка

Лоеў нічым мяне ўжо не прывабліваў. Я ведаў прычыны, але ўпарта не хацеў у гэтым сабе  прызнацца. Ды ўсё ж.

Праз 30 год, наіўны, я не сустрэў тут сваёй маладосці. Ні сяброў, ні ўспамінаў-знаёмых, ні, як казала мне маці, так і непрайшоўшага, невыветранага ў ва мне рамантызма. Не сустрэў нікога і нічога, што звязвала мяне з юнацтвам, калі не ведаў яшчэ болю і страт самых блізкіх і сапраўдных сяброў.

Амаль пустыя вуліцы, амаль усе незнаёмыя твары. Зрэдку сустракаў і далёкіх знаёмых з тварамі заклапотанымі і позіркамі абыякавымі. Зрэдку нехта ківаў галавой, але ўсе яны былі не з кола маіх  сяброў, або я не з іх. Усё проста і без хвалявання. Я хацеў хутчэй пакінуць гэтае мястэчка і дзень гэты у ім.  Думак ужо не было ніякіх. Абыякавасць і шэры дзень…

Аб чым думаў ідучы не памятаю, толькі нешта заставіла мяне спыніцца. Голас быў ціхі, хвалюючы. Я адчуў сваё імя. Нехта мяне ціхенька клікаў, павяртаў у жыццё. Азірнуўся. Калісьці, амаль у юнацтве прызнаўся  ёй у каханні, а зараз вось сустрэліся праз 30 год, каб стаяць і глядзець адзін аднаму ў вочы, і ўсё разумець.

Шмат аб чым маўчалі, асабліва я. Спачатку словы былі непатрэбныя. Усё часцей радасці больш у маўчанні. А потым яна пачала распавядаць.Спяшалася, хвалявалася і распавядала. Ад таго “далёкага” часу да сённяшніх  дзён няпростых. Спяшалася ўсё сказаць, таму што “на пару хвілін выскачыла з працы ў абедзены перапынак, каб на базары там нешта глянуць”. 

— Ведаеш, так хацела за багатага выйсці замуж. Выйшла.

Як у дрыгву папала, пакуль не разыйшліся. Але ты і сам гэта ведаеш, мабыць…

…Размаўлялі доўга. Вымаўлялі адно, а думалі аб іншым. У слых пра жыццё, ды дзяцей, а душамі споведзь лілася, прабачэння шукалі ў паглядах і словах, дзякавалі Бога  за дзень гэткі добры, патрэбны.

І зноў маўчалі. А ў тым маўчанні:  болю, смутку, адчаю і разумення, што не вярнуць ні самога жыцця, і ў жыцці не вярнуць нічога…

Пагляды крычалі і рвалі душу тваю й сэрца.

Я слухаў яе і разумеў, што ўсё недарэмна і сёння, і заўсёды было і будзе.

Развіталіся цёпла, як і хацелася нам.

Нябёсы сустрэчу нам падарылі ў гэтым мястэчку, у якім нас было двое.          

В. Філіпенка.

Instagram
Telegram
VK
VK
OK