Лёсы людскія
У мяне на Лоеўшчыне і ў іншых раёнах Гомельскай вобласці ёсць некалькі знаёмых, якія па турысцкіх пуцёўках наведвалі Польшчу, Балгарыю, Румынію, Чэхію, нават, такую далёкую краіну як Індыя. Ведаў і некаторых суайчыннікаў, якім давялося не толькі быць праездам, а і працаваць у дальнім замежжы — у Грэцыі, былой Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, Злучаных Штатах Амерыкі. І вось выпадкова пазнаёміўся з Сяргеем Пятровічам Захарэўскім, разгаварыліся аб жыцці-быцці. Аказалася, што гэты сціплы чалавек крыху больш чым на працягу трох гадоў знаходзіўся ў экзатычнай Афрыцы.
