З МАТЭРЫЯЛАЎ НАДЗВЫЧАЙНАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАМIСII ПА ВЫЯЎЛЕННI I РАССЛЕДАВАННI ЗЛАЧЫНСТВАЎ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКIХ ЗАХОПНIКАЎ

Па старонках кнігі «Памяць»


З паказанняў Васiля IIятровiча Язерскага i Кiрылы Ерамеевiча Адаменкi,
жыхароў в. Новая Баршчоўка:


За час фашысцкай акупацыi на Баршчоўку было зроблена 4 налёты карнiкаў. 3 чалавекi былi схоплены i расстраляны ў сакавiку 1942 г., 3 чалавекi — у маi, 7 чалавек — у жнiўнi. А жыхароў Iвана Ходаса (12 гадоў), Iвана Германенку i Ганну Барабан загналi ў калгаснае гумно i спалiлi жывымi…


З паказанняў Ганны Дзмiтрыеўны Мiхальчанка, Феадосii Рыгораўны Гракавай i Германа Iванавiча Марозава,
жыхароў в. Лiпнякi:


24 студзеня 1943 г. у вёску Лiпнякi прыбыў нямецкi карны атрад, i тут жа пачалася рас­права над яе мiрнымi жыхарамi. У памяшканне калгаснай канторы i хлеў было сагнана 38 чалавек. Фашысты ўсяляк здзекавалiся над iмi — адразалi насы, рэзалi нажамi грудзi, а потым расстралялi. Мы таксама сведчым, што ў пачатку лiстапада 1943 г. у нашу вёску прыбыло 5 аўтамашын. Гiтлераўцы схапiлi 50 чалавек i пад узмоцненым канвоем адправiлi ў Германiю…


З паказанняў Марыi Антонаўны Мельнiк,
жыхаркi Лоева (сакавiк 1944 г.):


У канцы кастрычнiка 1941 г. фашысты арыштавалi каля 150 мiрных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасцi. Сярод iх былi: Хогельман Жана (82 гады), Тамараў Лейба (80 гадоў), Фiлькенберг Соф’я (22 гады), Халмецкая Бранiслава (26 гадоў), яе дзецi: Толя (5 га­доў), Вiця (3 гады) i Аня (3 гады); Данiшэўскi Вiця (3 гады), Марголiна Серафiма (12 гадоў), Румянцаў Вiця (13 гадоў) i iнш. Арыштаваных гiтлераўцы адправiлi ў спецыяльна арганiзаваны лагер пад Гомелем, дзе яны былi расстраляны.


З паказанняў Iвана Iосiфавiча Багдановiча i Надзеi Дзямiдаўны Логаш,
жыхароў Лоева (сакавiк 1944 г.):


16 жнiўня 1942 г. у супрацьтанкавым рове па Казярожскаму шляху было расстраляна 16 жыхароў Лоева: Волкава Марыя (27 гадоў), яе дачка Фаня (6 гадоў) i сын Яша (5 гадоў), Фрадзiна Сцепанiда (26 гадоў), яе дачка Лена (4 гады), сын Толя (4 гады) i дач­ка Вера (7 месяцаў), Мiхлiна Нiна (24 гады), яе дачка Жэня (5 гадоў), Андрыянец Насця (22 гады), Кусочак Марыя (20 гадоў), Курас Соф’я (27 гадоў), яе дочкi Валя (5 гадоў) i Вера (3 гады).

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK