IМ АПЛАДЗIРУЕ ЛОЕЎШЧЫНА

Культурнае жыццё


Так склаўся лёс, што нарадзiлася я на Брагiншчыне ў вёсцы Малажын. Але шчасце сваё знайшла ў суседнiм, Лоеўскiм раёне, дзе і працую. Скончыла вучобу, выхоўваю дваiх дзетак. Усё добра складваецца ў жыццi, але часта з хваляваннем i цеплынёй успамiнаю малую радзiму, нашу прыгожую вёску.


… Родная Брагiншчына, мiлы сэрцу край! Найпрыгажэй за цябе няма на ўсiм свеце! Шматпакутны, гераiчны, самабытны, мужны i стойкі. Здаўна тут жылi адной дружнай сям’ёй жыхары навакольных вёсак. Магутны Дняпро аб’ядноўваў нас, усяляў сiлы i надзеi. 3 хваляваннем i боллю сачу за падзеямi ў родным раёне, як брагiнчане вучылiся занава жыць i працаваць на забруджанай тэрыторыi, вярталi Брагiну былую славу i дасягненнi.


Сёння з радасцю магу адзначыць, што раён папрыгажэў i абнавiўся. Брагiн ужо не той, што нават 5-10 гадоў назад. Ён стаў своеасаблiвым культурным цэнтрам па захаванню народнай спадчыны рэгiёну i памяцi аб Чарнобыльскай бядзе, людзях, якiя вынеслi на сваiх плячах гора i пакуты, не страцiлi прыгожага, узвышанага.


У гэтым змаглi пераканацца жыхары вёскi Бывалькi Лоеўскага раёна, куды наведалiся самадзейныя артысты Брагiнскага РДК. Слава аб iх цікавым і насычаным выступленнi абляцела ўвесь наш раён, i мы, работнiкi культуры Ручаёўскага цэнтра культуры i вольнага часу, запрасiлi iх да сябе. Нас падтрымалi i перасяленцы з Брагiншчыны.


Калi вядучая Любоў Дубатдзел звярнулася да прысутных у зале са словамi «Дарагiя землякi!», не ўсе адразу зразумелi, што з 1962 па1966 год наша Ручаёўка адносiлася да Брагiнскага раена.


Наогул, звесткi аб нашай вёсцы адносяцца да канца XIX стагоддзя. Гэта быў цэнтр воласцi Рэчыцкага павета Мiнскай губернi. Налiчвалася ў той час 366 двароў, 1005 душ толькi мужчынскага полу. Царкоўны прыход складаў больш 600 прыхажан. Акрамя валаснога праўлення былi пункты земскай сувязi, Вазнясенская царква, сiнагога, ветраны i конны млын, маслабойка. Сёння Ручаёўка — цэнтр сельскага Савета i мясцовай гаспадаркi, на тэрыторыі якой знаходзяцца ўсе сацыяльна-культурныя ўстановы. Насельнiцтва складае каля 1000 чалавек.


Вельмi добра, што традыцыi канцэртнай дзейнасцi працягваюцца i зараз, а песня аб’ядноўвае людзей, робiць iх шчырымi, адкрытымi i добрымi, што так неабходна ў наш нялёгкi час. Прыемна былi здзiўлены нашы вяскоўцы рознаўзроставай катэгорыяй самадзейных артыстаў: моладзь i людзi сталага ўзросту, і музычныя творы гучалi на розныя густы.


Прыемна адзначыць, што ў калег Брагiнскага раённага дома культуры створана два народныя калектывы: вакальна-iнструментальны ансамбль «Бравiа» i эстрадная студыя «Музычны лабiрынт». Удзельнiкi гэтых творчых калектываў Вячаслаў Гаршкоў і Ігар Сiнiла, захапiлi сваiм сапраўдным прафесiйным выкананнем песень. Жаночая група «Блiскавiца» захапляла сваёй непаўторнасцю «жаночых» песень аб каханнi, лёсе, веры ў лепшыя пачуццi. Пранiкнёныя словы рамансаў Майi Мацюшэнка пакарылі сваей актуальнасцю i шчырасцю.


Маладыя таленты Брагiншчыны прадставiла Святлана Русак, тэат-ральны талент якой не вызывае нiякiх сумненняў — гледачы шчыра адклiквалiся на камiчныя i трапныя разважаннi гераіні. ЭлаТаполя i Раман Цеслянок — студэнты вышэйшых навучальных устаноў, перспектыўныя, падаючыя надзеi работнiкi культуры. Гэта адчувалася ва ўсiм: у знешняй iнтэлiгентнай манеры спеваў, прафесiйным выкананні.


Перасяленцы з Брагiншчыны не пераставалi здзiўляцца таму, якая вырасла выдатная моладзь у Брагiне! Ад iмя ўсiх жыхароў Ручаёўкi i Бывалек жадаем кiраўнiцтву Брагiнскага аддзела культуры, арганiзатарам гэтых канцэртаў, усiм самадзейным артыс-там Брагiнскага РДК поспехаў i творчага ўздыму.


3 вялiкай павагай i ўдзячнасцю Алена Сафронава, дырэктар Ручаёўскага сельскага цэнтру культуры i вольнага часу.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK