У апошні час разнастайнасць сродкаў масавай інфармацыі пашыраецца. Пералічваць іх няма патрэбы. Газеты, часопісы, тэлебачанне… Адзін інтэрнэт чаго каштуе! Не на апошнім месцы і радыё. Гэта самы аператыўны і камфортны сродак масавай інфармацыі.
Радыё эфектыўна ўздзейнічае на грамадскую свядомасць. У нейкую хвіліну яго, бескарыснага і на-дзейнага сябра, нават і не хапае. Для задавальнення свайго эмацыйнага і псіхічнага стану можна настроіць сваю любімую хвалю і адпачыць.
Трэба адзначыць, што радыё мае вялікае значэнне ў нашым жыцці, выконваючы разнастайныя функцыі: інфарматыўную, рэкламную, забаўляльную, камунікатыўную і сацыяльную. Многія радыёстанцыі кожныя паўгадзіны паведамляюць апошнія навіны, час, надвор’е. А гэта вельмі зручна.
Радыё выступае гукавым фонам той прасторы, дзе знаходзіцца чалавек. Прывядзём звычайны прыклад, калі адзінокая бабуля, гледзячы сумна ў вакенца, слухае голас дыктара і даўно лічыць яго (дыктара) сваім сябруком. Вось і добра, вось бабуля ўжо не адна.
Жанчына, прыбягаючы дадому, кідае свае сумкі і пачынае рабіць хатнія справы. Серыялы ўсё роўна цалкам не паглядзіш. Пагэтаму хуткім “стрыкам” уключае радыё. Усё ж весялей ляпіць калдуны дзецям.
Асабліва цяжка без яго і аўталюбіцелям. Далёкі шлях або бясконцая чарга ў пробцы разбавяцца вясёлай праграмкай або музыкай.
Відавочна, што радыё для нас з’яўляецца чымсьці важным і неад’емным. Слухаць яго можна неадрыўна ад сваёй дзейнасці і заняткаў, дзе хочацца.
Знайдзіце сваю хвалю, і жыццё стане ярчэйшым і цікавейшым.
Аліна МАТОРНАЯ, студэнтка інстытута журналістыкі БДУ.
