Школьный меридиан

Здравствуй, мой дорогой друг!
Год назад мы познакомились с тобой в Республиканском оздоровительном лагере «Зубренок». Это была смена экологов. Съехались ребята из всех уголков Беларуси. Помнишь, мы сидели с тобой на берегу Нарочи. Легкий ветерок рябил воду. Небольшие волны набегали и не спеша уходили обратно в озеро. В камышах время от времени слышался всплеск. Серая цапля, подобно изваянию, сидела на старой сосне. Ты рассказывал о своей малой родине — Давид-Городке, который стоит на речке Горыни, несущей свои воды в Припять — жемчужину белорусского Полесья. Я — о нашей прекрасной Лоевщине, о Днепре и Соже.
Мы сидели на теплых камнях, любовались блеском солнечных лучей на водной глади. Слушали крики чаек и вдыхали неповторимый запах водорослей. Ты тогда сказал, что на воду  можно смотреть часами. Это богатство, подаренное нам природой. Вода, без всякого преувеличения, является основой жизни на Земле. Ведь жизнь на нашей планете, как доказано учеными, зародилась в воде. И не случайно научный поиск форм жизни на других планетах направлен на обнаружение воды…
Издревле славяне считали облака небесными колодцами, а дождь — водой, которую посылает на землю Бог. Поэтому дождевой воде, особенно весенней, приписывали различные целебные свойства. Считалось, что она дает красоту и здоровье. Ею умывались девушки. Ее давали пить больным. Миф о лечении «мертвой» и «живой» водой также объясняется ее «небесным» происхождением. Первая — заживляет раны, но оставляет тело бездыханным. Вторая — вдыхает в него жизнь. Так и весенний дождь сначала сгоняет с земли мертвый снег, а затем оживляет почву. Лекарством считалась и роса. Этим капелькам на утренних листочках приписывали способность лечить болезни глаз и даже слепоту.
«А сколько воды нужно нам ежедневно?» — спросил ты. Только для питья не менее двух литров! Врачи утверждают, что недостаток воды в организме может стать причиной многих серьезных заболеваний. Ты вспомнил, что без пищи человек может прожить около 40 дней, а без воды — не более четырех…
Высококачественная вода — одно из непременных условий сохранения здоровья человека. Люди пробурили сотни тысяч скважин, из которых берут питьевую воду. Количество ее с каждым годом уменьшается. В Беларуси пока еще достаточно запасов пресной воды. Реки и озера — неотъемлемая часть природы нашей республики. Это наше богатство.
Дорогой друг, ты живешь на прекрасной Горыни, я — на Днепре. Будем беречь то, что дано нам природой. Посмотри на все родное в твоем краю: щедрость леса и чистоту росы и, конечно, прозрачность воды. Не будем нарушать законы природы! Будем сохранять богатство вод земных!..
Приезжай ко мне в гости. Я тебе покажу Днепр, Сож, Витач, наши озера. А в роднике возле деревни Щитцы мы наберем родниковой кристально чистой, живой воды.
Свое письмо я хочу закончить словами:
Друг, запомни навсегда:
Символ жизни на Земле — вода!
До свидания!
Александра ХОМЕНОК,
ученица 9 класса Крупейской школы.

Ад прадзедаў, спакон вякоў нам засталася спадчына
Ад прадзедаў, спакон вякоў
Нам засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай…
Гэтыя радкі клічуць нас на ўсё ж такі маленькі, але ж подзвіг: шанаваць, берагчы тое, што было створана да нас нашымі продкамі. Спадчына — перш за ўсё месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе жывеш і дзе пойдзеш у нябыт. Як бы добра не было чалавеку на чужыне, але яму заўсёды будзе сніцца дом, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва.

Што ж такое Радзіма ў лёсе і жыцці чалавека? Яе нельга, гэтак жа, як і слова «шчасце», вызначыць адным словам ці нават фразай. Звычайна, — гэта краіна, дзе чалавек правёў лепшыя гады свайго жыцця.
Які глыбокі сэнс закладзены ў адным кароткім слове — Радзіма. І для кожнага чалавека гэта слова змяшчае ў сабе нешта сваё, асабістае, асаблівае і таксама агульнае, больш значнае. Думаючы пра яе, мы ўяўляем сабе вялікую і прыгожую краіну са складанай і цікавай, насычанай і часам трагічнай гісторыяй. Мы адчуваем гонар ад таго, што з’яўляемся часткай яе. Любоў да Радзімы нам прывіваюць з дзяцінства бацькі, выхавальнікі, настаўнікі.
З пакалення ў пакаленне перадаюцца апавяданні аб важнейшых падзеях, выдатных асобах, аб іх подзвігах і вялікіх справах. Таму, думаючы аб радзіме, мы ўспамінаем пра герояў мінулага і сучаснасці, пра вядомых пісьменнікаў, паэтаў, музыкаў, мастакоў. Нашу гісторыю мы павінны ведаць.
Наша радзіма — гэта яшчэ і людзі, якія нас акружаюць у паўсядзённым жыцці. Яны нарадзіліся ў адным краі. Ім лягчэй знайсці агульную мову і стаць сябрамі. Бо ў іх ёсць адно агульнае — краіна, а гэта ўжо шмат!
Але ў кожнага з нас ёсць свой родны куток — свая маленькая Радзіма. Гэта той горад, пасёлак або вёска, тая вуліца і той дом, дзе мы зрабілі свае першыя крокі, сказалі першае слова, даведаліся пра першыя радасці і адчулі першыя крыўды. Добра, калі чалавеку ёсць што ўспомніць прыемнае і блізкае сэрцу са свайго дзяцінства. Адразу на душы становіцца мірна і вельмі светла. Магчыма, стаўшы старэйшымі, мы зможам больш глыбока ацаніць, зразумець і палюбіць нашу вялікую Радзіму — Беларусь. У глыбіні сэрца, вядома, кожны з нас ужо адчувае шчырую любоў да сваёй краіны. Мне здаецца, што цяпер нам бліжэй і даражэй менавіта наша маленькая радзіма — дом нашых бацькоў, бабуль, дзядуль. Думаючы пра яе, я ўспамінаю матчыны рукі, якія дапамагалі мне мацней стаяць на нагах; знаёмы і непаўторны пах бабуліных піражкоў, толькі што вынятых з печы, маленькае кацяня ў нашым двары, з якім я радасна гуляла. Цёплыя пачуцці прачынаюцца ў маім сэрцы, калі я гляджу на дрэвы, якія ў дзяцінстве мы з бацькамі высаджвалі каля хаты.
Тыя месцы, дзе нарадзіліся маі бацькі, таксама бясконца дарагія мне. Часта ўсёй сям’ёй выязджаем у вёску, дзе прайшло дзяцінства маёй мамы. Там зусім не такія абставіны, як у нас у горадзе, зусім іншая атмасфера. Цішыню і спакой захоўваюць сцены хаты, нібы запрашаючы паслухаць нейкую гісторыю, дакрануцца да таямніцы. Бабуля часта расказвала мне пра былыя часы, і я ўяўляла сваю матулю такой жа маленькай дзяўчынкай, як і я. У гэтых месцах нават птушкі спяваюць па-асабліваму, іх песні блізкія, родныя і зразумелыя. І здаецца часам, што яны таксама нешта хочуць сказаць нам, людзям, аб гэтым краі!
Неяк у дзяцінстве бабуля прынесла мне жменьку клубніц, толькі што сарваных у гародзе. Я і зараз адчуваю гэты незабыўны смак свежых ягад — такіх не купіш у краме ці на рынку, бо яны з родных месцаў, з нашай маленькай Радзімы.
Амаль з ранніх гадоў бацькі вучылі мяне любіць родную прыроду. І зараз я ніколі не сарву кветку, не спалохаю птушку, якая сядзіць на галінцы. Мне хочацца захаваць усю гэтую прыгажосць. Баліць душа, калі я бачу, як людзі зневажаюць сваю зямлю, топчуць уласную спадчыну. Але я ведаю: што б ні здарылася са мной, я заўсёды буду любіць свой край — родную Беларусь, ніколі не забуду, што я беларуска.
Цяжка сказаць, якая радзіма чалавеку даражэй — маленькая ці вялікая. Мне здаецца, што яны абедзьве аднолькава важныя, і я іх люблю. Больш таго — гэта непарыўнае цэлае.
Я лічу, што кожны чалавек павінен зразумець для сябе, што для яго ёсць Радзіма, у якім свеце ён яе бачыць, і ці гатовы на ўсё дзеля яе.
Іна РАМАНЮК,
вучаніца 10 класа Лоеўскай раённай гімназіі.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK