1 сентября — День белорусской письменности

Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов
горячо и сердечно поздравляют всех жителей района с праздником — Днем белорусской письменности.

Это праздник тех, кто бережет духовное наследие нашего народа, приумножает национальную культуру, любит белорусский язык. Литература и искусство всегда были для белорусов особенной ценностью, источником исторической памяти, надежной опорой в воспитании патриотизма и высоких моральных качеств граждан.
В этот праздничный день желаем всем жителям района доброго здоровья, успехов, творческого вдохновения и оптимизма!
Д. ПЕТРОЖИЦКИЙ,                            А. ФУРС,
председатель районного                 председатель районного
исполнительного комитета.          Совета депутатов.

Жыве родная мова
Штогод у першую нядзелю верасня наша рэспубліка адзначае Дзень беларускага пісьменства. Гэтае свята сімвалізуе непарушнае адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі народа, яго цесную сувязь са славянскімі вытокамі і азначае даніну павагі продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
За час свайго існавання гэты дзень стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Ён дае выдатную магчымасць паказаць багацце культурнай спадчыны народа. Беларусам ёсць чым ганарыцца — наша пісьменнасць мае шматвяковыя традыцыі. Без сумнення, асветнікі беларускага народа — фігуры еўрапейскага маштабу. Гэта і Францыск Скарына, фрэска з выявай якога ўпрыгожвае сцяну Падуанскага універсітэта побач з партрэтамі іншых гігантаў эпохі Адраджэння. Гэта і Кірыла Тураўскі, які пакінуў нам паэтычнае «Слово о премудрости». Не менш вядомыя таксама Еўфрасіння Полацкая — падзвіжніца, якая аддала перавагу мёду нябеснай мудрасці перад золатам княжацкай славы, Сімяон Полацкі, чыю творчасць навукоўцы лічаць не толькі адным з вытокаў беларускай літаратуры, але і пачаткам рускага вершаскладання і тэатра.
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню яно праходзіла ў 1994 годзе ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы. У гэтым годзе гасцей будзе прымаць горад Быхаў Магілёўскай вобласці.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, пройдуць і ў бібліятэках Лоеўскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Ужо зараз там аформлены кніжныя выставы, падрыхтаваны  конкурсы, якія прадугледжваюць асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Пасяджэнне літаратурнай гасцінай “Слово, вылитое с бронзы” пройдзе ў цэнтральнай бібліятэцы. У рамках свята ўдзельнікі і госці змогуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з мясцовымі літаратарамі, удзельнікамі клуба аматараў паэзіі “Звучащее слово”, паслухаць іх выступленні. Аформлена выстава-прагляд “Адкрый для сябе беларускую кнігу” і часопісная панарама “Парад беларускай перыёдыкі”. Тут кожны жадаючы можа пазнаёміцца з навінкамі мастацкай, навукова-папулярнай і вучэбнай літаратуры беларускіх выдавецтваў, а таксама з часопісамі на беларускай мове і газетамі.
Гістарычны час “Слаўная палачанка” пройдзе ў дзіцячай бібліятэцы. Для юных чытачоў там аформлена кніжная выстава “Імя, славутае ў вяках”. Займальныя слоўныя гульні і літаратурныя віктарыны — выдатная задумка для такога свята, дзе могуць праявіць сябе эрудыты. Спаборніцтвы знаўцаў беларускай мовы, віктарыны для аматараў народных казак, прыказак, прымавак, загадак і прыпевак, конкурс чытальнікаў чакаюць удзельнікаў мерапрыемства. У ходзе падрыхтаванага агляду літаратуры “Чытаем, каб жыць цікава і карысна”, хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмяцца з гісторыяй беларускай кнігі, сучаснымі аўтарамі і класікамі беларускай літаратуры.
Сельскія бібліятэкі таксама не засталіся ў баку ад значнай падзеі — там будуць праведзены наступныя мерапрыемствы: інфармацыйная гадзіна “Нам книга — вечный свет” — у Сяўкоўскай сельскай бібліятэцы; гадзіна беларускай гісторыі “Молчаливые свидетели нашей истории” — у Ручаёўскай; конкурс знаўцаў  “С книгой через века” — Уборкаўскай; літаратурны ўрок “От бересты к бумаге” —  у Нова-Баршчоўскай; гутарка “Из духовных источников нашего народа” — у Каўпенскай сельскай бібліятэцы.
У кожным куточку  Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры. Менавіта ў кнігах у прыгожым пісьменстве, у словах паэтаў і мысліцеляў адлюстроўваюцца душа народа, яго слаўныя справы. І мы абавязаны перадаць новым пакаленням духоўныя багацці свайго народа!
Таццяна БЯЛОВА, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK