«Спадчына» сабрала сяброў. У Лоеве ў чарговы раз прайшоў рэгіянальны фестываль творчасці людзей старэйшага пакалення

spadchynaУзрост сталых мудрых людзей часцей за ўсё называюць восенню жыцця. Як кожны час года выдатны па-свойму, так непаўторныя і ўзроставыя «сезоны» жыцця. І не варта слухаць тых, хто кажа, што калі вам «за…», то «ваш цягнік ужо сышоў». Гэта далёка не так. Пацвярджэннем таму з’яўляецца рэгіянальны фестываль творчасці людзей старэйшага пакалення «Спадчына», які ў чарговы раз прайшоў у Лоеве. Сёлета ён адзначыў сваё чатырохгоддзе з моманту першага правядзення. Па традыцыі ўдзел у ім прымалі народныя калектывы дзесяці тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гомельскай вобласці.
spadchyna2Кожны творчы калектыў прадставіў увазе гасцей і журы фестывалю сваю выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія размясціліся ў фае гарадскога цэнтра культуры. spadchyna3Гэта і была адна з намінацый «Чым багата душа», у якой канкурсантам трэба было прадэманстраваць сваё майстэрства, прэзентаваць свой вопыт, а некаторыя нават праводзілі майстар-класы па вырабу незвычайных прадметаў са звычайных падручных матэрыялаў.
Адзначу, што і паглядзець было на што. Ручнікі і вышыванкі, карціны і іконы, вырабы з саломы і лазы, драўніны і бісеру сведчаць аб тым, што народныя ўмельцы старанна зберагаюць павагу і любоў да традыцый і звычаяў нашых продкаў не толькі ў сваіх сэрцах, але і імкнуцца перадаваць усё гэта багацце сваім нашчадкам праз тварэнні сваіх рук.
spadchyna11Першае месца за ўдзел у гэтым конкурсе занялі прадстаўнікі Савецкага раёна г. Гомеля, другое — калектыў Брагінскага тэрытарыальнага цэнтра.
spadchyna4Прыемна, што з кожным годам расце не толькі майстэрства ўдзельнікаў фестывалю, але і цікавасць да яго ў лаяўчан — дадаецца колькасць гледачоў у зале, бо паглядзець на выступленні самадзейных артыстаў разам з бабулямі і дзядулямі, мамамі і татамі прыхо-дзяць дзеці і ўнукі, а то і праўнукі.
spadchyna5Трэба было бачыць, як пранікнёна ад усяго сэрца выконваліся музычныя нумары ў намінацыі “Беларуская народная песня”. Здавалася, не галасы гучаць, а душа народа спявае. Адным словам, пакарылі сама-дзейныя артысты ў гэты дзень сваіх гледачоў шчырасцю выканання, сілай духу і адданасцю мастацкай самадзейнасці, нягледзячы на ўзрост заліхвацка прытанцоўвалі, а жартоўныя прыпеўкі сыпаліся адна за адной. Затое і ўдзячныя слухачы не скупіліся на апладысменты — шчодра ўзнагароджвалі імі кожнага канкурсанта.
spadchyna6Мне здаецца, вызначыць, хто лепш, на мерапрыемствах такога ўзроўню журы бывае вельмі складана, таму што людзі залатога ўзросту ўжо шмат чаго дасягнулі ў жыцці і больш за ўсё шануюць чалавечыя зносіны і цеплыню сэрцаў, якія выпраменьваюць самі і атрымліваюць у адказ падчас сяброўскіх сустрэч. А гэта — неацэнна. Да таго ж немагчыма выбраць лепшых сярод роўных. Але ў выніку журы прысудзіла першае месца ў гэтай намінацыі калектыву Рэчыцкага раёна, другое — калектыву Лельчыцкага тэрытарыальнага цэнтра, трэцяе па праву дасталося прадстаўнікам цэнтральнага раёна г. Гомеля.
spadchyna7Як вядома, заклад добрага настрою, бадзёрасці і аптымізму — у занятку любімай справай. Менавіта гэта і прадэманстравалі ўдзельнікі намінацыі «Ігра на народных музычных інструментах», якія парадавалі прысутных віртуозным выкананнем народных кампазіцый на нацыянальных музычных інструментах: гармоніку, дудзе, барабане, бразготках, трашчотцы. У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца атрымалі самадзейныя артысты Лоеўскага раёна, ансамблю з Нароўлі прысудзілі другое месца, а трэцяе — калектыву з Мазырскага раёна.
spadchyna8У кулінарнай намінацыі «Бульбяны рай» канкурсанты сапраўды здзівілі журы не толькі сваім уменнем, але і фантазіяй — столькі смачных страў і пачастункаў з арыгінальнымі назвамі прыгатавалі з бульбы, што нават пералічыць цяжка, а тым больш вырашыць, хто ж больш за іншых заслугоўвае ўзнагароды. spadchyna13І тым не менш Ганаровыя праматы за першае месца атрымалі майстры кулінарных шэдэўраў з Нараўлянскага тэрытарыяльнага цэнтра, за другое — Хойніцкага, за трэцяе — Веткаўскага.
spadchyna9Узнагароджваючы канкурсантаў дыпломамі і памятнымі падарункамі, старшыня раённага Савета дэпутатаў А.А. Юкоўская, начальнік аддзела сацыяльнай падтрымкі ветэранаў, інвалідаў, пажылых людзей камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама М.В. Бялова, намеснік старшыні Лоеўскага райвыканкама І.М. Мельнік і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В.П. Казуля адзначылі, што вельмі ўдзячны ўдзельнікам фестывалю за добры настрой. spadchyna12“Спадчына” у чарговы раз дэманструе ўсім, наколькі маладыя душой, поўныя аптымізму і жыццялюбства прадстаўнікі самага выдатнага ўзросту — залатога.
spadchyna10У чым жа сакрэт іх маладосці? Калі спытаць аб гэтым у тых, хто выходзіў на сцэну, напэўна адказ быў бы просты — па-першае, жыццёвым дэвізам павінны стаць словы: «Не трэба смуткаваць, усё жыццё наперадзе», па-другое — неабходны актыўная жыццёвая пазіцыя, неабыякавасць да ўсяго, што навокал, і сапраўдная любоў да творчасці.spadchyna15spadchyna14
Таццяна Бялова, «ЛК».
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK