У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася ўрачыстая сустрэча з паэтам і празаікам Лоеўшчыны Іванам Лосікавым у гонар яго 80-гадовага юбілея.
Нарадзіўся ў в. Слава Карпаўскага сельсавета. Працаваў шахцёрам у Варкуце, потым амаль паўстагоддзя аддаў прафесіі электраманцёра на Гомельскім заводзе вымяральных прыбораў, адкуль і выйшаў на заслужаны адпачынак. С 1980-х гадоў прысвячае сябе літаратуры: піша вершы і прозу. Галоўныя тэмы яго кніг (іх можна знайсці ў раённай бібліятэцы) — каханне, прырода і, канешне ж, родны лоеўскі край. Іван Лукіч з’яўляецца прыхільнікам здаровага ладу жыцця, шмат гадоў захапляўся горным турызмам, удзельнічаў у спаборніцтвах па лыжнаму спорту, што таксама знайшло сваё адлюстраванне ў творчасці. Сярод яго любімых пісьменнікаў — Леў Талстой, Антон Чэхаў, з беларускіх — Іван Сяркоў. За шматгадовую плённую дзейнасць у вобласці мастацкай літаратуры, а таксама ў сувязі з 80-годдзем Іван Лосікаў узнагароджаны Граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурса «Сучасны настаўнік — які ён?».
У час сустрэчы да юбіляра звярнуліся прадстаўнікі раённага літаратурнага клуба «Гучальнае слова» — Алесь Кукара і Іван Лямешка. Яны выказалі падзяку калеге па пяру за творчасць, у якім паказваецца лёс простага чалавека, адзначылі высокі ўзровень яго твораў і зачыталі ўласныя вершы. Кампазітар і выкладчык Лоеўскага педкаледжа Пётр Краўчанка парадаваў гяроя сустрэчы сваімі прыгожымі песнямі, а дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Навуменка ўручыла Івану Лукічу памятны падарунак ад калектыва ўстановы.
Сяргей Жарносенка, «ЛК».
