Вёска Крупейкі славіцца прыгажосцю маляўнічай прыроды, жыхарамі, для якіх няма мілей куточка, чым родная зямля. Кожнае пакаленне ўносіць свой уклад у росквіт малой радзімы, захоўвае і прымнажае яе традыцыі. Яркай падзеяй у жыцці вяскоўцаў з’яўляецца свята вёскі, дзе заўжды весела і з карысцю можна правесці вольны час. З розных гарадоў і мястэчкаў прыязджаюць землякі ў «краіну» дзяцінства, каб прайсціся роднымі сцежкамі, удосталь надыхацца паветрам дзядоў і прадзедаў, сустрэцца з бацькамі, аднакласнікамі, сябрамі, парадавацца іх працоўным і творчым поспехам.
Больш падрабязней пра свята вёскі Крупейкі чытайце на старонках раённай газеты “Лоеўскі край” у № 29 ад 22 ліпеня (ст. 8).
