Лоеўшчына ў атмасферы свята

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стала добрай традыцыяй праводзіць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 8 Сакавіка. Напярэдадні свята супрацоўнікі ўстановы правялі з членамі клубаў літаратурна-музычную кампазіцыю «Зірніце ў жаночыя вочы».

Дэпутаты Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Сяргеенка, першы намеснік начальніка РАНС, Кацярына Валасевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Дзмітрый Гаўрылькоў, дырэктар КЖУП «Лоеўскі райжылкамгас» павіншавалі жанчын з надыходзячым святам і ўручылі падарункі. У іх адрас гучалі шчырыя пажаданні здароўя, добрага настрою, актыўнага даўгалецця. Цёплыя словы віншаванняў выказала і дырэктар установы «Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Вера Павісок.


Прадстаўніцы прыгожага полу прынялі актыўны ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме. Яны былі задзейнічаны ў віктарынах і пацешных конкурсах, дзе праяўлялі эрудыцыю, мудрасць, спрыт. У гэты дзень гучалі вершы пра жанчыну-маці, а самадзейныя артысты радавалі гасцей душэўнымі кампазіцыямі, стварыўшы неверагодную атмасферу і вясновы настрой.


Удзельнікі мерапрыемства падзякавалі за цёплы прыём і незабыўныя ўражанні, а іх шчырыя ўсмешкі сталі лепшай ацэнкай для арганізатараў.

 

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK