Берагчы лес — абавязак кожнага!

Шмат людзей выбіраюць лес месцам свайго адпачынку. Самым бязлітасным яго ворагам заўсёды быў агонь. У большасці выпадкаў пажары ў ім адбываюцца па віне людзей. Наведванне лясных масіваў і тарфянікаў забараняецца ў пажаранебяспечны перыяд. Растлумачыць, якія мерапрыемствы праводзяцца па недапушчэнні ўзгаранняў на тэрыторыі нашага раёна, мы папрасілі інжынера па ахове працы і абароне лесу ДЛГУ «Лоеўскі лясгас» Андрэя Мельнічэнку.

— Супрацоўнікамі прадпрыемства праводзяцца сістэмная работа па інфармаванні насельніцтва, прафілактычныя гутаркі з мясцовымі жыхарамі, рэйды і маніторынгі ў лясных масівах, уручэнне навучэнцам устаноў адукацыі плакатаў і памятак.
З пачатку гэтага года работнікамі лясгаса пракладзена 400 км супрацьпажарных мінералізаваных палос, праведзена іх абнаўленне працягласцю 200 км. У сувязі з увядзеннем забароны на наведванне лясоў з 7 красавіка 2020 года на перашкаджаючых шлагбаўмах размешчаны таблічкі з папярэджаннем аб адказнасці. Кожны дзень нашы супрацоўнікі адпраўляюцца ў рэйды па выяўленні парушальнікаў Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь. За мінулы тыдзень 4 грамадзяніна панеслі адміністрацыйнае пакаранне па ч.1ст. 15.29 КоАП РБ. Варта адзначыць, што адзін з іх выяўлены пры дапамозе сродкаў фота- і відэафіксацыі.
Дазваляецца знаходжанне грамадзян у 10-метровай зоне, прылягаючай да спецыяльна абсталяваных і пазначаных месцаў адпачынку: пляжаў і вадаёмаў. А таксама ў 5-метровай зоне, прымыкаючай да дарог агульнага карыстання, якія праходзяць праз лясны фонд і вядуць да населеных пунктаў.
Хочацца яшчэ раз напомніць чытачам, што падчас забароны катэгарычна не дазваляецца наведваць лес. Усё роўна, мэтанакіравана вы туды трапілі ці не. Трэба сказаць, што пры зніжэнні класа пажаранебяспекі да I, II, III забарона аўтаматычна здымаецца.
Утрымліваючыся ад наведвання лесу, можна зберагчы прыроду і прадухіліць маштабнае бедства, а таксама захаваць свае грошы, бо пакаранне прадугледжвае штраф у суме да 25 базавых велічынь.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK