Працоўны дзённік Лоеўшчыны

Дырэктар вытворчага ўчастка “РЭЧЫЦАГАЗ”  Лоеўскага раёна Віталь Гулай:

— Безаварыйнае і бесперабойнае забеспячэнне жыхароў газам, прыродным і звадкаваным, — гэта і ёсць асноўная задача, якую паспяхова вырашае калектыў. Сёння на абслугоўванні Лоеўскага РГС знаходзіцца 89,5 км газаправода, два газарэгулятарных і шэсць шафных газарэгулятарных пунктаў, прыродным газам забяспечваюцца 1976 дамоў і кватэр, а таксама два прамысловых спажыўца — камбінат будаўнічых матэрыялаў і цэнтральная кацельня райжылкамгаса. Яшчэ 3269 установак, большасць з якіх знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, забяспечваюцца звадкаваным газам. І хоць дастаўкай балонаў у апошнія гады займаюцца калегі з Рэчыцы і Брагіна, абслугоўванне установак, газавых прыбораў, выкананне аварыйных і рамонтна-тэхнічных заявак, — па-ранейшаму абавязак лоеўскіх спецыялістаў, як, зрэшты, і рэалізацыя мноства іншых ускладзеных на калектыў задач і функцый, дзе кожная зводзіцца да бяспечнага і безаварыйнага абслугоўвання лаяўчан. Клопатам пра бяспеку прадыктавана неабходнасць своечасовай дыягностыкі і замены газавых прыбораў. За мінулы год у раёне было заменена 235 газавых пліт, прадыягнаставана з прадаўжэннем тэрміну службы 265 прыбораў. У гэтым кірунку праца працягваецца: сёлета заменена 332 пліты, дыягностыку прайшлі 277. Аб’ём рэалізацыі прыроднага газа склаў 4578 м3, тэмп росту ў параўнанні з аналігічным перядам мінулага года састаўляе 109%, звадкаванага — 9146 м3, тэмп росту — 107%. У цэлым з выкананнем даведзенных прагнозных паказчыкаў прадпрыемства спраўляецца.
З упэўненнасцю магу сказаць, што каллектыў арганізацыі імкнецца пабудаваць працу такім чынам, каб было менш нараканняў і больш падстаў для шчырай падзякі ў адрас газавай службы, а яе прынцыповае імкненне да ўдасканалення і паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва застаецца нязменным.

Начальнік Лоеўскага ўчастка электрасувязі Рэчыцкага занальнага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» Сяргей Мельнік:
— Кампанія РУП «Белтэлекам» — вядучы аператар Рэспублікі Беларусь па прадастаўленні паслуг электрасувязі. Прадпрыемства мае разгалінаваную сетку тэлекамунікацый на тэрыторыі краіны, сетку магістральных валаконна-аптычных ліній сувязі з выхадам на сумежныя дзяржавы.
Акрамя брэнда Белтэлекам, які ўключае ў сябе паслугі галасавой сувязі, перадачы дадзеных, хостынг і г. д., кампанія валодае і іншымі:
— byfly, высакахуткасны доступ у інтэрнэт;
— ZALA, паслугі інтэрактыўнага і эфірнага тэлебачання;
— ЯСНА, набор паслуг: інтэрактыўнае тэлебачанне, інтэрнэт, тэлефанія;
— ЯСНАе TV, кругласутачны тэлевізійны канал.
Ва ўсіх шматкватэрных дамах райцэнтра працуе тэхналогія GPON (гэта сямейства тэхналогій на аснове PON, якія забяспечваюць шырокапалосны мультысэрвісны доступ праз оптавалакновыя кабелі, а гэта паляпшае якасныя характарыстыкі тэлекамунікацыйных паслуг). У 2020 годзе дзейнасць нашай арганізацыі была скіравана на развіццё сучаснай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры. Працягвалася будаўніцтва валаконна-аптычных сетак на базе тэхналогіі GPON, пашырэнне мультысэрвіснай сеткі, сетак шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт і інтэрактыўнага тэлебачання.
За мінулы год прырост абанентаў сеткі GPON у Лоеўскім раёне склаў 134, а агульная колькасць абанентаў, падключаных да сеткі GPON, дасягнула 1431. У 2020 годзе пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 20,3 км валаконна-аптычных ліній сувязі. Колькасць абанентаў платформы IMS склала 3407, абанентаў шырокапалоснага доступу — 3400, абанентаў тэлебачання ZALA — 4074, абанентаў тэлефоннай сувязі — 5612. Высакахуткасны інтэрнэт на Лоеўшчыне ёсць у населеных пунктах ад 50 жылых дамоў і вышэй. Калі тэхнічная магчымасць падключэння інтэрактыўнага тэлебачання ZALA адсутнічае, мы прадастаўляем эфірнае тэлебачанне ZALA.
На аснове сеткі GPON карыстальнікам аказваюцца паслугі якасна новага ўзроўню. Нараўне са звыклым наборам — інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія — сучасная сетка дазволіла атрымаць цэлы шэраг высокатэхналагічных рашэнняў. Усяго ў партфелі кампаніі сёння прадстаўлены больш за 70 сучасных тэлекамунікацыйных паслуг. Дыяпазон іх пастаянна пашыраецца. Адна з навінак — «Умный дом», якім могуць скарыстацца тыя, хто зацікаўлены ў магчымасці выдалена кантраляваць стан свайго дома або кватэры, павышаць камфорт і кіраваць рэсурсазберажэннем, і пры гэтым імкнуцца рацыянальна расходаваць сродкі. У залежнасці ад абранага пакета ў памяшканнях ўласніка могуць ўсталёўвацца датчыкі руху, задымленасці, адкрыцця дзвярэй (вокнаў), працёку вады; разумная разетка; відэакамера і інш. Базавы пакет каштуе 6,80 руб. у месяц. Дзейнічае таксама паслуга відэаназірання. У нашым раёне ёсць абаненты, якія ёю карыстаюцца. Яна прадастаўляецца як юрыдычным асобам (19,6 руб./мес.), так і фізічным (5 руб./мес.).
Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, усе даведзеныя планы мы выконваем у поўным аб’ёме. У распараджэнні арганізацыі штат з 17 кваліфікаваных спецыялістаў: электраманцёраў, кабельшчыкаў-спайшчыкаў, электрамеханікаў, інжынераў, вадзіцеляў, спецыяліста па продажу.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK