Цікава сустрэцца з гісторыяй свайго народа. З гэтай мэтай навучэнцы педагагічнага каледжа наведалі музейны пакой этнаграфіі, у якім знаходзіцца калекцыя гісторыі і культуры беларускага народа.
Прысутныя з цікавасцю аднесліся да ўсіх экспанатаў. Тут знайшлі сваё месца сялянскае адзенне, абутак, самапрадкі, ткацкі станок, посуд, дзяжа, ручнікі і многія іншыя прадметы. Асабліва зацікавіла экскурсантаў гісторыя пра ручнікі, адзенне беларусаў, іх прылады працы і быту. Юнакам і дзяўчатам хацелася патрымаць у руках кожны экспанат і паслухаць аповед пра яго.
Усходняя мудрасць абвяшчае: «Здароўе — гэта вяршыня, якую кожны павінен пакарыць сам».
Ніхто не будзе адмаўляць, што самы каштоўны дар, дадзены нам прыродай, — здароўе. На працягу ўсяго жыцця кожны чалавек павінен рабіць усё для таго, каб не марнаваць яго па дробязях.
З мэтай прыцягнення ўвагі моладзі да пытанняў захавання і ўмацавання здароўя, механізмах яго падтрымання ў спартыўнай зале педкаледжа адбылася акцыя «Здаровы я — здаровая краіна», падчас якой навучэнцы паказалі свае веды па здароваму ладу жыцця, а таксама спаборнічалі ў эстафетах.
Падкормліванне птушак, якія зімуюць у родных мясцінах, прыносіць карысць не толькі пярнатым, але і выхоўвае ў дзецях клапатлівае стаўленне да навакольнага асяроддзя. Хлопчыкі і дзяўчынкі праз гутаркі, пазнавальныя заняткі і назіранні даведваюцца аб розных відах птушак сваёй мясцовасці, пра характэрныя асаблівасці вонкавага выгляду, паводзін, вучацца пра іх клапаціцца, адчуваюць радасць ад усведамлення таго, што, дзелячыся крошкамі і падкормліваючы птушак, можна выратаваць іх ад гібелі.
Вучні сярэдняй школы імя А.В. Казлова прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі «Дапаможам пярнатаму сябру!», мэтай якой з’яўляецца дапамога зімуючым птушкам у халодны перыяд года. Хлопчыкі і дзяўчынкі самі змайстравалі кармушкі з падручнага матэрыяла, усталявалі іх і будуць клапаціцца аб тым, каб пярнатыя змаглі заўсёды харчавацца пачастункамі.

