За здароўем — усе на вуліцу!

Мароз «кусаецца» за шчокі, хрусціць пад нагамі сняжок. Гэта зіма паказвае сябе ва ўсёй красе.

Закруціла завеямі, распісала шыбы ў вокнах незвычайнымі ўзорамі, засыпала вуліцы белай посцілкай, а чырвоныя ягады рабіны схаваліся пад белымі пухнатымі капялюшыкамі снегу. Кожная галінка дрэў пакрыта такім густым інеем, што яны становяцца падобным на незвычайную казку. А якія ледзяныя фантастычныя карціны ў вокнах кватэр і аўтобусаў можна бясконца доўга разглядаць. Але не ўсе любяць маразы і снег па калена, аддаючы перавагу ў зімовыя дні хатняму адпачынку. Дарослыя падымаюць каўняры і імкнуцца хутчэй прабегчы па вуліцы. Затое дзецям усё хоць бы што. Ім бы весела скаціцца з горкі на санках. А яшчэ можна задаволіць снежкамі, пабудаваць сапраўдную снежную крэпасць, ды і проста ў снезе пакачацца. Зімовыя забавы не толькі дастаўляюць дзецям незвычайную радасць, але і прыносяць карысць для здароўя. Гэтыя гульні не патрабуюць вялікай колькасці часу, нейкіх незапланаваных выдаткаў або пэўных уменняў. Сёлета зіма нас радуе. На вуліцы добра, снежна, сонечна, хоць і марозна. Каб паглядзець, як жа забаўляюцца дзеці ў раённым цэнтры, карэспандэнт газеты наведаў гэтыя мясціны.
З вясёлым азартам з гары на санках «ляцелі» не толькі дзеці, але і дарослыя. Бацькі разам з дзецьмі, падобныя на занесеных снегавікоў, з задавальненнем каталіся ўніз. Захапленне ад свабоднай язды з паскарэннем бярэ сваё, хлопчыкі і дзяўчынкі ледзь не бегам падымаюцца на самы верх, каб пракаціцца зноў. Хуткасць, свіст свежага паветру перапаўняюць эмоцыямі — менавіта для гэтага і прыходзяць сюды.
Для жыхароў гарпасёлка і яго гасцей на ўсю моц функцыянуе сезонны каток на тэрыторыі ДЮСШ. Тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для адпачынку і заняткаў спортам. Катацца можна ў адзіночку ці з сябрамі, дзецьмі і ўсёй сям’ёй. Многія бываюць на гэтай пляцоўцы кожны дзень, некаторыя імкнуцца да рэкордаў, а хтосьці проста атрымлівае сапраўднае задавальненне і яскравыя эмоцыі.

ДЗЕЦІ ДЗЕЛЯЦЦА ЎРАЖАННЯМІ

Насця БУГЛАК:
— Вельмі рада, што сёлета прыйшла па-сапраўднаму снежная і марозная зіма. Адкрылася шмат магчымасцяў. Мы разам з сяброўкамі ходзім на каток, катаемся на лыжах, а сёння прыйшлі на горку. Ды і сяброў можна тут сустрэць. Чым за камп’ютарам сядзець, лепш на горку схадзіць. Здаравей будзем.

Алена СТУПАК:
— Я вельмі люблю зіму. У гэтую пару мне падабаецца катацца з горкі на санках і лядзянцы. А яшчэ мы з сяброўкамі любім гуляць у снежкі, а таксама лепім розных казачных герояў, гэта так весела.
Калі нам становіцца занадта холадна, то мы спяшаемся дадому папіць гарачага чая са сладасцямі.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK