У ІНДЫІ лютуе невядомая смяротная хвароба. Спецыялісты заяўляюць, што яна магла быць выклікана ліхаманкай Дэнге, пераносчыкамі якой з’яўляюцца камары.
Ад інфекцыі ўжо ёсць памерлыя, большая колькасць з іх — дзеці. У тых, хто захварэў, была высокая тэмпература, абязводжванне і падзенне ўзроўню трамбацытаў.
Ва УКРАІНЕ ўсталявалі помнік ваеннаму злачынцу Кузьме Брычцы. У час Вялікай Айчыннай вайны ён быў нацысцкім калабарантам. У складзе ўзброенай арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў ён знішчаў яўрэйскае насельніцтва, савецкіх салдат і партызан. Пазней стаў удзельнікам масавых забойстваў мірнага польскага насельніцтва, што не перашкаджае ўкраінскім нацыяналістам ушаноўваць ваеннага злачынца як героя.
ЗША працягваюць шакаваць сваімі падыходамі да свабоды і дэмакратыі. У Чыкага жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў з-за адсутнасці ў яе прышчэпкі ад COVID-19. Рашэнне было вынесена ў ходзе судовага паседжання, дзе абмяркоўвалі выплату аліментаў. Суддзя нечакана спытаў: ці прышчаплялась амерыканка ад каранавіруса. Атрымаўшы адмоўны адказ, ён адразу ж пастанавіў пазбавіць маці апекі над сваім дзіцём. Пры гэтым жанчына растлумачыла, што не вакцынавалась з-за супрацьпаказанняў па здароўі. Рашэнне суда засталося без змен.
ЛАТВІЯ да 3 кастрычніка ператворыцца ў палігон для гульні мускуламі сіл кааліцыі НАТО. Тут стартавалі вучэнні “Намейс-2021”. Больш за 9 тысяч вайскоўцаў з ЗША, Брытаніі, Канады, Германіі, Італіі, Чэхіі і краін Балтыі адпрацоўваюць “рэалізацыю тактычных аперацый у гібрыдным і звычайным канфліктах”.
ФРАНЦЫЯ. У Парыжы забаранілі ездзіць з хуткасцю звыш 30 км у гадзіну. Раней максімальная хуткасць у сталіцы Францыі была 50 км у гадзіну.
Папярэдняе абмежаванне будзе дзейнічаць на шэрагу вуліц. Улады ўвялі меру дзеля бяспекі пешаходаў. Многія вадзіцелі Парыжа не згодныя з новымі правіламі. Яны ўпэўненыя, што больш бяспечна на дарогах не стане. Зніжэнне хуткасці, на думку аўтаўладальнікаў, прывядзе яшчэ да вялікіх затораў.
ВЕЛІКАБРЫТАНІЯ. Брытанскім лекарам арганізуюць спецыяльныя курсы дадатковай падрыхтоўкі, якія дазволяць медыкам абмяркоўваць пытанні атлусцення “вельмі асцярожна”, а таксама пазбягаць выразаў, якія змяшчаюць асуджэнне адносна гэтай праблемы.
Падобныя курсы ўвядуць у сувязі са шматлікімі скаргамі пацыентаў на супрацоўнікаў Нацыянальнай службы аховы здароўя, якія нібыта саромілі іх за лішнюю вагу. У прыватнасці, па словах пацыентаў, ім рэкамендавалі сесці на дыету для таго, каб скінуць лішнія кілаграмы.
РАСІЯ. У пасёлку Стрэліца пад Варонежам адкрылася сучасная школа, і цалкам яна пабудавана беларусамі. Узвялі яе на месцы ранейшай. Цяпер школьнікі будуць вучыцца ў прасторных светлых класах з новай мэбляй і тэхнікай. Для ўрокаў англійскай мовы — сучасны лінгафонны кабінет з мабільным класам. Таксама школа можа пахваліцца інтэрактыўнай бібліятэкай, вялікай спартыўнай залай і прасторнай сталовай, якой раней не было.
