Сусветныя навіны

Навасны блок.

РАСІЯ. У Маскве адбылася прэс-канферэнцыя Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.
На тэрыторыі Еўразіі павінен быць створаны адзіны еўразійскі патэнт. Гэта дазволіць вынаходнікам хутка, зручна і эканамічна эфектыўна абараніць свае інтарэсы адразу васьмі краінам, якія ўваходзяць у Еўразійскую патэнтную арганізацыю, у тым ліку і Беларусі. Для гэтага неабходны адзіны еўразійскі таварны знак, і патрэбны агульны суд Еўразіі, які прадухіліць злоўжыванне правамі прадпрымальнікаў. У новых геапалітычных умовах такія змены дадуць стымул для развіцця навукова-тэхнічнай дзейнасці кожнай дзяржавы ЕАЭС.
Дарэчы сказаць, хуткім часам Беларусь пачынае працаваць у рамках прававой аховы прамысловых узораў. Гэта для нашай краіны вельмі выгадна — дапаможа прасоўванню тавараў за мяжу, у першую чаргу на еўразійскі рынак.

У ВЯЛІКАБРЫТАНІІ пагаршаецца энергетычная беднасць. З пачатку месяца цэны на газ і электрычнасць выраслі на 54% і зараз складаюць большую частку бюджэту брытанцаў. Пры гэтым сацвыплаты павялічаны ўсяго крыху больш як на тры працэнты, што менш за палову росту мінімальнай заработнай платы ў краіне. Горш за ўсё даводзіцца тым пяці мільёнам брытанцаў, якія страцілі працу. Яны могуць разлічваць усяго на 15% ад свайго даходу пры звароце за дзярждапамогай, у той час як у Германіі і Францыі гэтыя лічбы могуць дасягаць 59 і 68 працэнтаў адпаведна. У цяжкім становішчы з-за санкцый аказалася праца гістарычных цягнікоў Вялікабрытаніі. У краіне ёсць 150 кампаній, якія эксплуатуюць 560 міль старажытных чыгунак. У велікодныя выхадныя яны звычайна карыстаюцца высокім попытам, але зараз зарабіць не ўдасца з-за недахопу вугалю для паравозаў. Больш за тое, далейшая праца рэтрацягнікоў на мяжы спынення.

ЛАТВІЯ. У горадзе Вентспілс узнікла небяспечная сітуацыя з захоўваннем 40 тон вадкага аміяку. Кампанія-ўладальнік не можа разлічыцца з прадпрыемствам, якое займаецца захоўваннем небяспечнага рэчыва, паколькі найбуйнейшым бенефіцыярам кампаніі-ўладальніка з’яўляецца расійскі мільярдэр, які трапіў пад санкцыі. Ужо на наступным тыдні ў прадпрыемства, дзе захоўваецца аміяк, скончацца фінансы, і кампанія не зможа разлічвацца за электраэнергію і газ прапан, без якіх гарантаваць бяспечнае захоўванне аміяку будзе немагчыма.

ГЕРМАНІЯ. Прэм’ер Баварыі прадказаў масавае беспрацоўе ў выпадку рэзкай адмовы ад расійскага газу. Маркус Зедэр адзначыў: “Калі мы спынім газ з Расіі раптоўна, то сутыкнемся з масавым беспрацоўем, сацыяльным спадам і дэмакратычнымі ўзрушэннямі”. Палітык прапанаваў падоўжыць тэрмін эксплуатацыі пяці атамных электрастанцый на фоне складанай сітуацыі ў энергетычнай сферы. Падземныя газасховішчы ў Германіі ў цяперашні час запоўнены толькі на 26%. Пустуюць і паліцы ў харчовых крамах. Мука і сланечнікавы алей у Германіі выдаюцца абмежавана.

Улады ЕГІПТА ўвялі крымінальную адказнасць за шлюбы паміж асобамі, якія не дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Такі законапраект узгадніў кабінет міністраў.
Праектам закона прадугледжана пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення на тэрмін не менш чым на адзін год і штрафу ад 50 тыс. да 200 тыс. ег.ф. ($2 700-$10 800), прычым пад крымінальную адказнасць падпадаюць не жаніх і нявеста з прычыны іх узросту, а бацькі ці апекуны, а таксама афіцыйна ўпаўнаважаныя рэгістраваць іх шлюб асобы. Будучы закон забараняе рэгістраваць шлюбныя дамовы паміж дзецьмі нават ад імя іх апекуноў. Крымінальнаму пакаранню падлягаюць і тыя, хто падбухторвае дзяцей да гэтага супрацьпраўнага дзеяння.

КІТАЙ. У Пекіне ў самым разгары фестываль цвіцення сакуры. 2 300 вішнёвых дрэў цешаць жыхароў і гасцей сталіцы ў парку Юаньтай. У гэтым годзе паглядзець на аднаўленне прыроды дазволена і замежным турыстам. Праўда, для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце парка, а на ўваходзе прад’явіць пасведчанне асобы і сапраўдны QR-код з указаннем COVID-статусу.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK