На мінулым тыдні ў сценах дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Лоева прайшоў турнір па міні-футболу, прысвечаны памяці Аляксандра Даніленкі.


У міжраённых спаборніцтвах прынялі ўдзел юныя футбалісты 2009-2010 года нараджэння. За Кубак змагаліся прадстаўнікі Брагіна, Лоеўскага ДЮСШ і Уборкаўскай сярэдняй школы. Усе матчы праходзілі па кругавой сістэме, кожны футбаліст імкнуўся паказаць сваё майстэрства і ўменне спрытна валодаць мячом, але, як і ў любых спаборніцтвах ёсць пераможцы і ёсць прайграўшыя. Такім чынам

па выніках турніру прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам, залатыя медалі і Кубак адправіліся ў Брагін, сярэбраныя ўзнагароды дасталіся Лоеўчанам, трэцяе месца ў каманды з Уборак. У ролі спонсара турніру выступіў Сяргей Музычэнка, які з’яўляецца выхаванцам трэнера, а правесці і арганізаваць першынство дапамагло кіраўніцтва ДЮСШ.
