Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, паважаныя лаяўчане і госці нашага горада!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным святам краіны — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята нашай радасці, гонару і мужнасці. Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, абаранілі незалежнасць Радзімы!
Эстафету слаўных спраў у ветэранаў вайны дастойна прыняла пакаленне нашчадкаў пераможцаў, якое пабудавала незалежную суверэнную дзяржаву з эканомікай, якая дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай. Сёння мы ўпэўнена крочым па абраным шляху дзеля дасягнення пастаўленай мэты: умацаванню моцнай і квітнеючай Беларусі — дзяржавы для народа.
Дзень Незалежнасці — гэта свята ўсіх, хто шануе і разумее нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць на карысць Радзімы, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба, дабрабыту, аптымізму і новых працоўных дасягненняў на карысць роднай Беларусі!
Алег Таргонскі, старшыня Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта.
Ірына Пастухова, старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў.
